Главная » BY, Брестская, Политика

У начальства льготы не адняць

19 ноября 2008 Комментариев нет

Інструкцыю аб званьні «Ганаровы грамадзянін Берасьцейшчыны» зацьвердзілі тамтэйшыя дэпутаты. Шыкоўна будуць жыць «лепшыя зь лепшых»!

Усяго некалькі месяцаў застаецца да 60-годзьдзя цяперашняга старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму Канстанціна Сумара. Ураджэнец вёскі Вічын Лунінецкага раёну меў у жыцьці кар’ерны ўзьлёт ад загадчыка сельскага клюба да чыноўніка дзяржаўнага маштабу – зь верасьня 2001 па сакавік 2004 году кіраваў міністэрствам па падатках і зборах.

На ніве партыйнай і дзяржаўнай дзейнасьці аграном па адукацыі Канстанцін Сумар зарабіў толькі мэдаль «За працоўную доблесьць». Якіх-небудзь прывілей гэтая ўзнагарода не гарантуе. А ўжо час змушае думаць пра жыцьцё на пэнсіі, бо прэзыдэнт Лукашэнка старажылаў ля сябе асабліва не песьціць. Дастаткова ўзгадаць пра першага губэрнатара Берасьцейшчыны Ўладзімера Заламая. З-пад яго выбілі крэсла літаральна ў дні урачыстасьцяў уласнага юбілею.

Пакуль малавядома, як рыхтуецца да непазьбежнай адстаўкі Канстанцін Сумар. Але некаторыя намеры, як гаворыцца, не прыхаваеш. Да прыкладу, нядаўна дэпутаты абласнога савету працягнулі праз галасаваньне Інструкцыю аб парадку прысваеньня званьня «Ганаровы грамадзянін Берасьцейскай вобласьці». Зацьверджана, што званьне «зьяўляецца вышэйшай ступеньню прызнаньня жыхароў Берасьцейшчыны і прысвойваецца пры жыцьці грамадзянам, якія жывуць на тэрыторыі вобласьці, а таксама жыхары іншых рэгіёнаў і замежных дзяржаваў».

І гэта яшчэ не канец цытаты, бо інструкцыя далей тлумачыць, што прэтэндэнты на званьне вызначаюцца літаральна ва ўсіх  галінах чалавечай дзейнасьці. Яно і зразумела. Сярод выхаванцаў Берасьцейшчыны касманаўт Пятро Клімук, ягоны аднаклясьнік – галоўны банкір краіны Пятро Пракаповіч, старшыня ўсебеларускага саюзу аграрыяў Аляксей Скакун… Сьпіс найбольш верагодных прэтэндэнтаў можна працягваць.
.
Дык з-за чаго турбуюцца шаноўныя? Чытаем інструкцыю далей.

«Асобе, якая ўшанаваная званьнем «Ганаровы грамадзянін Берасьцейскай вобласьці» ўручаецца дыплём, памятная лента, пасьведчаньне, а таксама грашовае ўзнагароджваньне ў памеры 100 базавых велічыняў ( цяпер гэта 3 500 000 рублёў). Таксама з абласнога бюджэту захоўваюцца ільготы: штогадовая матэрыяльная дапамога ў памеры 40 базавых велічыняў, пуцёўка ў санаторый і пазачарговая ўстаноўка тэлефону».

Між тым падчас фінансавага крызысу на Берасьцейшчыне эканамісты прагназуюць павелічэньне беспрацоўных да 80 тысяч чалавек. Намінальны заробак можа зьнізіцца да 430 тысяч рублёў. Павялічыцца таксама колькасьць малазабясьпечаных сем’яў.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...