Крызіс дабраўся і да чыгункі
З-за скарачэння перавозак прадукцыі «Беларуськалія» ў складаным становішчы апынуліся чыгуначнікі краіны. Між тым традыцыйна лічылася, што хто-хто, а яны пры любым раскладзе будуць мець ладны кавалак працы. Аднак эканамічныя складанасці носяць сістэмны характар.
Кіраваньне Беларускай чыгункі накіравала загад рэгіянальным структурам, які прадпісвае рабіць пакупкі, замаўляць нейкія паслугі толькі ў надзвычайных выпадках. Прычына – недахоп сродкаў.
Да супрацоўнікаў Магілёўскага аддзяленьня навіна прыйшла ў сярэдзіне студзеня .
Дэфіцыт фінансаў адгукаецца і на працоўным графіку чыгуначнікаў. Паводле новага загаду, кожны з супрацоўнікаў павінен хаця б адзін дзень у месяц узяць адпачынак за свой кошт. Бадай, «гуляць» не загадана толькі праваднікам.
Па словах аднаго з супрацоўнікаў Магілёўскага кіраваньня БЧ, такое становішча склалася з-за адмовы «Беларуськалія» ў ранейшым аб’ёме таварных перавозках.
– Адной з асноўных крыніц прыбытку Магілёўскага аддзяленьня – менавіта гэты флагман беларускай эканомікі. Ад яго атрымоўвалі галоўную частку сродкаў. З-за крызісу супрацоўніцтва салігорцаў з Расіяй вельмі скарацілася, таму паменела таварных перавозак.
Колькі Магілёўская чыгунка будзе знаходзіцца ў стане крызісу, пакуль невядома.