Главная » BY, Актуально, Гродненская, Политика

Гендырэктарка «Белпошты» зьліставалася з дэмчытачом

4 февраля 2009 Комментариев нет

Допіс заканчваецца так: «Ніхто ня можа быць прымушаны выконваць абавязкі, якія не прадугледжаныя Канстытуцыяй РБ і яе законамі». Узор цынізму? Бо насамрэч  «Белпошта» працягвае дыскрымінаваць недзяржаўныя газэты, па камандзе зьверху вярнуўшы магчымасьць трапляць да чытачоў толькі «Народнай Волі» і «Нашай Ніве».

Дэмакратычны актывіст з Гарадзеншчыны Алесь Зарэмбюк напісаў у сталіцу наступны ліст паштоваму начальству:

«Я, жыхар горада Масты, чытач выданьняў «Газэта Слонімская» і «Новы Час», хачу атрымаць ад Вас адказ на наступнае пытаньне: на якой падставе выданьні “Газета Слонімская” і “Новы Час” не ўключаны ў падпісныя каталёгі на 2009 год?.. Патрабую не ствараць штучных перашкодаў для доступу чытачоў да згаданых выданьняў і ўнесьці ў бліжэйшы месяц гэтыя СМІ ў падпісны каталёг».

Адказ ад гендырэктаркі «Белпошты» А.Чарняк мог бы, здаецца, расчуліць самага сярдзітага чалавека. Спадарыня Чарняк найветліва пачала ліст спадару Зарэмбюку: «Паважаны Аляксандар Віктаравіч!», і гэтаксама ветліва закончыла: «З павагаю…»

Як тут будзеш крыўдаваць, тым больш усё па-беларуску напісана! Паштовая начальніца пры гэтым падрабязна растлумачыла незадаволенаму чытачу, што «продаж, падпіска, дастаўка, раздача пэрыядычных друкаваных выданьняў» адбываецца строга ў адпаведнасьці з Законам аб друку. Пры гэтым чыноўніца важка зазначыла: «Прымусовае заключэньне дагавароў не дапушчаецца»! (Пункт 1 артыкула 391 Грамадзянскага кодэксу РБ). І яшчэ больш фундамэнтальна абгрунтаваў: «Ніхто ня можа быць прымушаны выконваць абавязкі, якія не прадугледжаныя Канстытуцыяй РБ і яе законамі, або —адмовіцца ад сваіх правоў» (артыкул 58 Канстытуцыі).

Вы думаеце, спадарыня Чарняк на гэтым скончыла? Не! Яна паведаміла чытачу з Мастоў, што «РУП «Белпошта», зьяўляючыся суб’ектам гаспадараньня, мае права ў сваёй камэрцыйнай дзейнасьці кіравацца эканамічнай мэтазгоднасьцю. Паколькі заканадаўства не абавязвае ўключаць друкаваныя выданьні ў каталёг, выбар друкаваных выданьняў для фармаваньня апошняга з мэтаю наступнага распаўсюджваньня праз падпіску зьяўляецца правам РУП «Белпошта», якое рэалізуецца ім у адпаведнасьці з законам».

Паўстае рытарычнае, зрэшты, пытаньне: чаму, напрыклад, «Белпошта» гэтак любіць газэту «Слонімскі веснік» і зусім ня любіць «Газету Слонімскую»? Таму што першая зьяўляецца друкаваным органам мясцовай улады, а другую вельмі любіць не начальства, а чытачы? Раз так, «Газэту Слонімскую» даўно забаронена друкаваць ня толькі мясцовай друкарні, але таксама ўсім іншым дзяржаўным на тэрыторыі РБ. А паколькі пошта таксама ў нас выключна дзяржаўная, то й яна строга выконвае загад зьверху.

Усё беларускае насельніцтва, у тым ліку і начальнікца «Белпошты», выдатна ведае: з кожнага паштовага аддзяленьня рэгулярна выціскаюць сокі, гвалтам прымушаючы даваць плян па падпісцы на «цэнтральныя», абласныя, раённыя і гэтак далей – афіцыйныя рупары. І паспрабуй ня выканай!

Цікава, спадарыня Чарняк таксама лічыць гэта «канстытуцыйным правам у сваёй камэрцыйнай дзейнасьці кіравацца эканамічнай мэтазгоднасьцю»?

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram