У Пінску адкрыўся новы чыгуначны вакзал
Пасля двухгадовай «рэканструкцыі» ў сталіцы беларускага Палесся адкрыўся будынак чыгуначнага вакзалу, паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё.
Стары будынак, які без капітальнага рамонту стаяў з «польскіх часоў», быў проста зруйнаваны. Новы вакзал вытрыманы ў стылі хай-тэк, са сталёвымі калонамі, пластыкавымі шклопакетамі, мармуровымі лесвіцамі.
Пакуль што працуюць толькі білетныя касы, абменнік валют і зала чакання.
Афіцыйнае адкрыццё вакзала на станцыі «Пінск» адбудзецца праз два месяцы.

Чыгуначны вакзал, Пінск