Дзецям-інвалідам абяцаюць па 30 тысяч рублёў на… год
Пінскія сацыяльныя службы пачалі абзвоньваць бацькоў, якія выхоўваюць дзетак- інвалідаў. Мэта – скласці пашпарт умоваў утрымання дзяцей.
Апрача звыклых пытанняў пра ўзрост дзіцяці, ступень страты здароўя, адрас, месца навучання, задаюцца дзіўныя пытанні, паведамляе Еўрадыё. Напрыклад, пасада і ўзровень даходаў бацькоў, наяўнасць мэблі, посуду, тэлевізара, кампутара і іншай пабытовай тэхнікі ў доме, метраж кватэры, сяброўства ў «Беларускім таварыстве інвалідаў».
На пытанне бацькоў, як гэтыя звесткі могуць дапамагчы дзіцяці, быў атрыманы адказ: раз на год можна звярнуцца па грашовую дапамогу ў памеры 30 тысяч рублёў, і атрымаць ужываную вопратку з «гуманітаркі».