Главная » BY, Гродненская, Политика

Спадарожнікавую антэну пакуль не дэмантавалі

5 февраля 2009 Алесь Кавалёў 6 views Комментариев нет

Гарадзенскі суд спыніў справу аб тэлевізійнай “талерцы”: “Бога ради, пусть стоит”. Але як узаконіць, калі мэханізму не існуе?

Настаўніцу Вольгу Гармаш прыцягнулі да суду па няслушна складзенаму адміністрацынаму пратоколу. Гэта высьветліла цягам разгляду справы судзьдзя Тацяна Гергель у Кастрычніцкім раённым судзе. Яна спыніла справу, зазначыўшы, што Вольга Гармаш не зьяўлялася яе суб’ектам. Іншымі словамі, у ЖЭСе N6 памылкова склалі пратакол за спадарожнікавую антэну на спадарыню Вольгу, хаця яна не ўстаўлёўвала талерку і не была яе ўладальніцай.

Усё гэта супрацоўнікі камунальнай службы ня здолелі высьветліць, прычым яны склалі адзін пратакол, потым перапісалі яго, зьмяніўшы артыкул. У судзе зазначалася, што сужэнства Гармаш зьвярталіся да дзяржаўных устаноў з мэтаю ўзаконіць сваю антэну, аднак чыноўнікі нічым ім не дапамаглі. У выніку камунальнікі спачатку склалі адміністрацыйны пратакол адносна школьнай настаўніцы В.Гармаш, а потым – у другой палове студзеня судом было прынята рашэньне даставіць яе на судовы разбор прымусам – супрацоўнікамі міліцыі. Муж з жонкай зьбіраюцца дамагацца за ўсё гэта маральнай кампэнсацыі.

На судзе кіраўніца юрыдычнай службы Кастрычніцкага ЖРЭП Вішнеўская стала спасылацца на тое, што для іх галоўнае – “бясьпека грамадзянаў”, а спадарожнікавая антэна, якая замацавана на фасадзе дому на ўзроўні другога паверху, нібыта можа ўпасьці і нанесьці некаму траўмы – “нейкаму грамадзяніну або дзіцяці”. У канцы свайго выступу яна сказала, што талерку трэба дэмантаваць або ўзаконіць і тады – “Бога ради, пусть стоит”. Але як узаконіць, калі мэханізму не існуе?

Другие статьи

Оставить комментарий

Добавьте свой комментарий или трэкбэк. Вы также можете подписаться на комментарии по RSS.