Главная » BY, Гродненская, Политика

Забаранілі антыкрызісную акцыю

5 февраля 2009 Комментариев нет

Дэпутату Мастоўскага раённага савету Дзмітрыю Кухлею адмовілі ў правядзенні пікету каля будынка мясцовага райвыканкама.

Паводле інфармацыі карэспандэнта Еўрарадыё, спадар Кухлей збіраўся інфармаваць грамадзян пра сітуацыю ў краіне ў сувязі з паглыбленнем крызісу. Ён лічыць патрэбным прыцягнуць увагу грамадскасці і ўлады да таго, што з-за росту цэн на камунальныя паслугі і дэвальвацыю рубля пагоршыўся матэрыяльны стан жыхароў горада.

У адказе, падпісаным старшынёй Мастоўскага райвыканкама Аляксеем Шафарэвічам, гаворыцца, што пікет не дазволілі, бо мэта пікету не адпавядае віду мерапрыемства і, адпаведна, парушае Закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram