У Бабруйску сёлета сьсякуць апошнюю таполю
І пачнуць фарбаваць траву. Шмат дзівосаў чакаецца тут у год роднай зямлі. Гораду пашчасьціла трапіць пад апеку дзяржаўнай праграмы азеляненьня 30 райцэнтраў, сярод якіх таксама Слуцак, Нясьвіж, Слонім, Рэчыца, Крычаў і іншыя.
Старшыня Бабруйскага гарвыканкаму Зьміцер Бонахаў незадаволены колерам травы ў горадзе. На нядаўняй плянёрцы мэр яшчэ раз папярэдзіў, што спэцыялісты камунальнай гаспадаркі мусяць да пачатку вясны наведацца ў Менск, каб «пераняць сталічны досьвед у захаваньні вечназялёнымі газоны ля чырвонага дому на Карла Маркса, 38».
Пра сутнасьць прэтэнзіяў бабруйскага гораданачальніка да колеру травы даведваюся на прадпрыемстве «Бабруйскі жылкамунгас». Там тлумачаць, што ў Бабруйску трава сохне і набывае жоўты колер ад солі, якой і цяпер багата высыпаюць на вуліцы ў галалёд.
– Давядзецца шукаць іншы гатунак, – паведаміў тутэйшы майстар азеляненьня Алег Здрок, – інакш прымусяць нейкім чынам падфарбоўваць газоны на вуліцах, па якіх езьдзіць начальства.
Усьлед за мэрам Бабруйску свае патрабаваньні да эколягаў агучыў і кіраўнік Ленінскага раёну Міхаіл Загорцаў.
– На азеляненьне накіроўваюцца мільярды рублёў, – кажа ён, – і калі ў найбліжэйшы час сытуацыя не зьменіцца, то мы будзем змушаныя прыцягваць іншыя, магчыма, прыватныя арганізацыі, якія здольныя праводзіць азеляненьне якасна, у тэрмін і нават за меншы кошт. Ніхто за гэта нас не папракне, бо перадусім будзем эканоміць бюджэтныя сродкі.
Даведваюся, што ў год роднай зямлі Бабруйску пашчасьціла трапіць пад апеку дзяржаўнай праграмы азеляненьня 30 гарадоў, сярод якіх таксама Слуцак, Нясьвіж, Слонім, Рэчыца, Крычаў і іншыя. Дакумэнты дапамогі патрабуюць разьліку патрэбнай колькасьці зялёных насаджэньняў на цяперашні час і на пэрспэктыву. Таксама, цытую: «патрабуецца, што мясцовая ўлада вызначае штогадовы аб’ём працы па стварэньні зялёных насаджэньняў у мэтах дасягненьня горадабудаўнічых нормаў».
Бабруйск на сёньня найвялікшы райцэнтар ў Беларусі, мае 220 тысяч насельніцтва. Да гэтага часу тут ужо адбыліся «Дажынкі» і збудаваны лёдавы палац, дакладней, спартыўны комплекс «Бабруйск-Арэна». Як любіць паўтараць мэр Бонахаў, «гэта найбольшае ў Беларусі спартыўнае збудаваньне з эўрапейскай тэхнічнай аснашчанасьцю».
Каб добраўпарадкаваць тэрыторыю ля «Бабруйск-Арэны», давялося пераараць 30 гектараў, наняць часова 100 працаўнікоў, спустошыць гадавальнікі дэкаратыўных дрэў, кустоў і кветак.
Як жа «Бабруйскзелянгас», а таксама «Бабруйскжылкамунгас» і спэцыялісты па ляндшафту прадпрыемстваў і арганізацый будуць пераўтвараць флёру горада сёлета?
– Усе сілы цяпер кінутыя цяпер на абрэзку дрэваў, – паведамляе намесьнік дырэктара «Бабруйскзелянгасу» Аляксандар Наркевіч, – апрацоўка аднаго дуба з дыямэтрам ствала каля 50 сантымэтраў патрабуе 200 тысяч рублёў. А калі яшчэ выкарыстоўваецца абрэзка для амалоджваньня дрэва, то мала і паўмільёна рублёў. Сэзон – да другой палавіны красавіка.
Раней Бабруйск называлі горадам таполяў. Карэннае габрэйскае насельніцтва лічыла гэтыя хуткасьпелыя дрэвы выратаваньнем чысьціні паветру ад выкідаў дрожджа-вінакурнай і алейнай фабрык, ганчарняў, гарбарнага камбіната, кафлянай мануфактуры і т.п. і г.д. Бабруйск цяпер – горад крытычнай экалёгіі.
– За апошнія 12 гадоў высечаны дзясяткі тысяч таполяў, – інфармуе Аляксандар Наркевіч, – сёлета іх не застанецца ўвогуле.
Каштанам, ліпам, клёнам і бярозам саступаюць свае месцы старыя бабруйскія таполі. Няма, напэўна, прычыны спрачацца зь гэтым. Але існуе дакладны ўлік, што зь 10 тысяч пасаджаных у Бабруйску дрэў скрадзена 250 і яшчэ амаль тысяча былі зламаныя і засохлі. А ў мінулы год былі скрадзеныя кветкі і дрэўцы нават пад вокнамі будынку адміністрацыі Першамайскага раёну.
Интересно было почитать этот бред, или мягко говоря, салат из разных несуразностей. Автор ссылается как на слова некоего «майстра азеляненьня Алега Здрока», которого за годы моей работы в «Бобруйскзеленхозе» никогда не было в штате предприятия и нет по сей день, так и на мои, якобы сказанные, слова.
Попробую дать свои настоящие комментарии на освещенные в статье моменты.
Во-первых цвет травы летом на улице зависит в первую очередь не от того, что зимой соль с дорог попадет на газоны. Хотя это фактор действительно нельзя сбрасывать со счетов, к июню-июлю с весенними дождями попавшая на газоны соль неплохо вымывается из верхних слоёв почвы. В большей степени к пожелтению травы приводят высокая температура и отсутствие осадков. Для того чтобы наши газоны были вечнозелёными, как «ля чырвонага дому на Карла Маркса, 38?, их надо просто-напросто регулярно поливать. Для этого надо в разы увеличить парк поливочных машин Бобруйского зеленхоза и, соответственно, бюджетное финансирование на содержание городских зелёных насаждений.
Что касается МИЛЛИАРДОВ рублей, затраченных на озеленение города и поддержание в порядке зелёных насаждений, то, не называя точной суммы — скажу лишь, что она чуть выше пяти миллиардов за год, хочется поинтересоваться: сколько, к примеру, стоит ежегодно проводимый ямочный ремонт наших улиц, или их освещение.
Про опустошение нашего питомника в связи со строительством Ледового дворца. Нельзя сказать, что именно возведение данного объекта и его благоустройство привело к опустошению Бобруйского зеленхоза. В значительной степени это было вызвано подготовкой города к проводимым в нашем городе «Дожынкам-2006». Да и в любом случае, озеленение столь крупного объекта не один питомник в Республике не способен обеспечить полностью своим посадочным материалом.
Что касается работ по обрезке деревьев, то называть конкретные суммы по столь общему и расплывчатому вопросу я считаю некорректно. Существуют различные виды обрезки и их стоимость зависит от многих факторов, поэтому стоимость данных работ может колебаться от пары десятков до нескольких сотен тысяч рублей.
И, наконец, приписываемые мне слова о том, что в текущем году в Бобруйске не останется тополей, является полной фантазией автора. Старые тополя в городе действительно замещаются более долговечными, надежными и декоративными деревьями, но без необходимости молодые и здоровые тополя ни в коем случае удаляться не будут. Более того, в городе найдется место для посадок новых видов тополей, не дающих пуха и более декоративных.
Реклама от RedTram
заливы на карты см. тут
biznal.nl
Недвижимость в Москве вебсайт
domex.ru