Главная » BY, Актуально, Гродненская, Экономика

Як прафэсар Астроўскі зь «Беларусбанкам» ваяваў

9 февраля 2009 Комментариев нет

Вядомы гарадзенскі навуковец вырашыў запоўніць на беларускай мове анкету дзеля плястыкавай карткі. Праблему удалося вырашыць толькі празь Менск. Парадокс: флягман банкаўскага сэктару, які мае гонар называцца імем краіны, насуперак Закону аб мовах хіба ці ня ўшчэнт зрусыфікаваны.

Прафэсар Алесь Астроўскі з Гарадзенскага мэдыцынскага унівэрсытэту, каб атрымаць плястыкавую картрку «Беларусбанка», вырашыў запоўніць анкету на першай дзяржаўнай мове. У філіі на бульвары Ленінскага камсамолу маладзенькая касірка стала яго павучаць: усе ўказы ў краіне выдаюцца на расейскай мове, справаводзтва таксама вядзецца на ёй, ніякіх анкетаў на беларускай мове няма.

Спадар Астроўскі зьвярнуўся па дапамогу да сябры Беларускага Хельсінкскага камітэту Рамана Юргеля, яны ўзялі таксоўку і паехалі ў абласную філію «Беларусбанка». Там ім давялося чакаць, пакуль службоўцы тэлефанавалі ў сталіцу ў цэнтральны офіс, пасьля чаго прафэсару нарэшце выдрукавалі зь інтэрнэту анкету на беларускай мове. Плястыкавая картка каштавала выкладчыку страчанага часу і нэрваў.

Алесь Астроўскі напісаў скаргу аб тым, што ў «Беларусбанку» парушаецца Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь. Больш за два месяцы яму давялося чакаць адказу, аднак урэшце ён атрымаў ліст, у якім банкаўскае кіраўніцтва выказала яму «падзяку за прапанову па паляпшэньні абслугоўваньня насельніцтва», а таксама – «спадзяваньне на працяг супрацоўніцтва».

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram