Главная » BY, Витебская, Общество, Темы

Міс Беларусь перамагла экс-губернатара Віцебскай вобласці

10 февраля 2009 Один комментарий

Наведнікі сайта «Народныя навіны Віцебска» галасавалі за тых, каго яны маглі б назваць чалавекам года. Пераможцай аказалася ўраджэнка Віцебшчыны Міс Беларусь-2008 Вольга Хіжынкова.

Ахвотныя маглі аддаць галасы за любую з сямі асобаў, прапанаваных рэдакцыяй.

Па словах рэдактара Сяргея Серабро, усе вылучэнцы былі героямі публікацый на сайце.
У апытанні, якое працягвалася цягам месяца, узялі ўдзел некалькі соцень інтэрнэт-карыстальнікаў. У выніку лідэрам стала Вольга Хіжынкова, ураджэнка Лепельскага раёна, якая ў траўні атрымала тытул «Міс Беларусь- 2008», а ў снежні прадстаўляла Беларусь на міжнародным конкурсе прыгажосці, але не прайшла ў фінал.

Яна атрымала 30 адсоткаў галасоў.

Наступную пазіцыю – 26 адслткаў галасоў – заняў вядомы віцебскі журналіст і фатограф Уладзімір Базан.
Былы палітычны вязень і лідэр прадпрымальнікаў Віцебшчыны Сяргей Парсюкевіч аказаўся на трэцім месцы, атрымаўшы 20 адсоткаў галасоў.

Віктар Бут, міжнародны гандляр зброяй, які некалі служыў у Віцебску, абагнаў чэмпіёна па боксу Сяргея Ляховіча і дырэктара фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» Радзівона Баса.
Аўтсайдэрам галасавання аказаўся былы губернатар Віцебскай вобласці Уладзімір Андрэйчанка, за якога прагаласавалі толькі два чалавекі.

Не ўсе жыхары Віцебска пагадзіліся с вынікам конкурса. Апытаныя мясцовымі журналістамі на вуліцах мінакі казалі, што кандыдатамі на званне «Чалавек 2008 года ў Віцебску» маглі б быць і вядомы апазыцыянер Барыс Хамайда, і палітык Аляксандр Казулін, які, хоць і не з’яўляецца ўраджэнцам Віцебшчыны, цягам доўгага часу быў звязаны з Віцебскам – у тутэйшай калоніі «Віцьба-3» адбываў тэрмін палітычнага турэмнага зняволення. Прапаноўвалі нават кандыдатуру няўлоўнага Мірона, якія рэгулярна вывешвае бел-чырвона-белыя сцягі і пакідае цыдулкі-заклікі да суайчыннікаў.

Былога губернатара Віцебскай вобласці і цяперашняга старшыню Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Андрэйчанку ніхто зь віцебскіх мінакоў не згадаў. Экс-губэрнатар аказаўся непапулярны і ў наведнікаў сайту. Тым болей, цягам мінулага года «Народныя Навіны Віцебску» часта пісалі пра не вельмі дэмакратычныя паводзіны спадара Андрэйчанкі – да прыкладу, пра шырокае выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу падчас агітацыйнай кампаніі на Глыбоччыне, дзе тады яшчэ дзейны кіраўнік вобласці балатаваўся ў дэпутаты парламенту.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Один комментарий »

  • свободный… пока пишет:

    ух, какая дэвюшка! конечно, андрейченко до нее далеко…

Реклама от RedTram

Loading...