Главная » BY, Могилев, Общество

Як служыць, дык знойдуць. А захварэў там – «згубяць»

10 февраля 2009 Комментариев нет

Якраз тады, сьведчыць досьвед маладых магіляўчан, армія з дзяржавай «забываюцца» на юнакоў. Іх «спісываюць» — кідаюць у рэжым самавыжывання. Толькі ці кожны выкараскаецца?

Аляксандр з Магілёва, напрыклад, пайшоў служыць у беларускую армію ў 2007 годзе. Апынуўся ў Барысаве. Асабістага жадання служыць юнак не праяўляў, аднак бацькі яго «правільныя асабліва» – вось і настаялі, каб юнак «мужчынам у войску стаў». Тым больш, са здароўем у Аляксандра было ўсё добра.

Праз паўтары гады хлопец апынуўся ў шпіталі з дыягназам «язва страўніка». Не тое ежы не хапала, не тое якасцю яна не блішчэла… А можа і ад нерваў ды нязвыклага ладу жыцця. Не кожны арганізм, скажам прама, здольны вытрымаць армейскія выпрабаваньні. Больш таго, падхапіў Алесь і яшчэ адну дастаткова непрыемную хваробу – часотку. Адкуль яна ўзялася ў беларускай арміі – складана нават уявіць.

Карацей, хацелі бацькі дзіця сваё арміяй узгадаваць, а зрабілі з яго хворага. Цяпер і сваруцца адзін на аднаго за такую памылку. Але ж ці ў іх, сумленных шарагоўцах, справа? І ці яны адны такія «правільныя»?

Вось, напрыклад, магілёўцу Андрэю армія і дагэтуль бокам вылазіць. Два гады таму ён пайшоў на службу са стрыечным братам. Таксама з матываў патрыятызма, навязанага дзяржавай. Накіравалі іх пад Полацак, у далёкую частку сувязі.

– Там дзе мы служылі, раней была ракетная частка стратэгічнага прызначэння СССР, і, казалі, засталіся шахты ад ядзерных ракет. Мы ўсё хацелі знайсці гэтыя, аднак не ўдалося – тым больш за пошукі строга каралі. Мясцовыя жыхары бліжэйшых вёсак казалі, быццам бы, пасля таго, як у 93-95-х вывезлі зброю, гэтыя скляпеньні ўзарвалі, далей іх затапіла грунтовымі водамі.

Адслужыў Андрэй амаль год і чатыры месяцы – яго накіравалі ў ваенны шпіталь з-за пагаршэньня здароўя. Хваробу там вышукваць асабліва не імкнуліся: нікому не патрэбна «вешаць» захворванне на Міністэрства абароны. А час тым самым браў сваё, і хвароба запускалася. Потым яго накіравалі ў звычайны шпіталь, дзе паставілі дыягназ – сухоты, якія Андрэй лечыць і дагэтуль.

Аб прычынах захворвання можна толькі здагадвацца. Сам юнак выказвае некалькі меркаваньняў:

– Можа, ад мясцовых жыхароў калі падхапіў – там адныя «сінякі» і поўная антысанітарыя, аднак хутчэй за ўсё – з-за гэтых шахтаў. Мясцовыя жыхары ніколі ні ягады ні грыбы не збіралі ў нашым лесе, заўжды хадзілі ў далёкі. Ды ў іншых хлопцаў захврованняў незразумелых хапала. У каго праказа, у каго грыбкі. Брат мой таксама там не даслужыў: пагоршыўся зрок. З-за чаго, так і не сказалі. Цяпер ён па вечарах і ўначы вымушаны хадзіць у акулярах.

Па словах старшыні прэс-службы Міністэрства абароны Вячаслава Раменчыка ў 2008 годзе ва ўзброеных сілах загінула два ваенаслужачых.
Адзін выпадак адбыўся ў Барысаўскім гарнізоне, другі на палігоне Аб’яднанага цэнтра ля Барысава.

Нажаль, статыстыка не паляпшаецца… У 2007 годзе ў беларускай арміі загінула таксама два ваенаслужачых.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram