Главная » BY, Гомельская, Общество, Темы

Кіраўнікам Светлагорска прапануюць далучыцца да роднай мовы

11 февраля 2009 Комментариев нет

У мясцовы райвыканкам накіраваны зварот актывістаў аб удзеле вертыкальнікаў і дэпутатаў у другой нацыянальнай дыктоўцы па беларускай мове. Яна запланавана на 21 лютага.

«Нацыянальная дыктоўка праводзіцца дзеля развіцця павагі да беларускай мовы, падвышэння яе становішча ў грамадстве. Дыктоўка не накіравана на праверку ведаў, напісаныя тэксты не здаюцца і могуць быць захаваны ўдзельнікамі ў памяць аб акцыі», – гаворыцца ў звароце. Па даручэнні тутэйшых сябраў Таварыства беларускай мовы ліст падпісалі Тэльман Маслюкоў і Вадзім Болбас.

Актывісты грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) прапануюць райвыканкаму выдзеліць чытальную залу ў бібліятэцы Светлагорска ці іншае аналагічнае памяшканне, дзе маглі б сабрацца ахвотныя ўзяць удзел у дыктоўцы. Аб гэтым паведаміў Вадзім Болбас, адзін з мясцовых сябраў ТБМ.

З ініцыятывай аб правядзенні ІІ-ой нацыянальнай дыктоўкі выступіў Алег Трусаў, старшыня ТБМ. Першае падобнае мерапрыемства адбылося летась, яго ініцыятарам быў кандыдат філасофскіх навук Уладзімір Падгол. Сябра Грамадска-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта А. Трусаў мяркуе, што сёлета акцыю мэтазгодна распачаць 21 лютага – ў Міжнародны дзень роднай мовы. Прадоўжыцца яна каля месяца ў розных гарадах і мясцовасцях краіны, а таксама за мяжой.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...