Главная » BY, Актуально, Гродненская, Политика

Студэнта-пяцікурсьніка саслалі ў далёкі калгас «за палітыку»

12 февраля 2009 Комментариев нет

В. Бордиченко "Начальник политотдела в колхозе", 1950-е гг.

В. Бордиченко "Начальник политотдела в колхозе", 1950-е гг.

11 лютага Алегу Пронскаму паведамілі з Гарадзенскага аграрнага унівэрсытэту, што разьмеркаваньне яму зьмянілі. Маўляў, там атрымае жытло. Такі вось «клопат». А ці не расправа?

Маладому чалавеку, аднак, усё зразумела: гэта пакараньне. У мінулым месяцы спачатку адзін з унівэрсытэцкіх кіраўнікоў, а затым два супрацоўнікі КДБ мелі зь ім «прафіляктычныя» размовы.

Сэнс іх просты: калі не адмовіцца ад Руху «За свабоду», ад актыўнай дзейнасьці ў незалежных арганізацыях у родных Мастах, то чакаюць два варыянты. Або могуць накіраваць у Гомельскую вобласьць, альбо забраць на службу ў армію.

Такім чынам, здарылася меншае зло – застанецца на радзіме.

Але яму давядзецца ехаць цяпер у Ашмянскі раён, у СВК імя Кляцкова, гэта каля двухсот кілямэтраў ад Горадні.

Між тым да сёньняшняга дня ён меў разьмеркаваньне ў экспэрымэнтальную гаспадарку Руткевічы побач са Шчучынам, а Шчучынскі раён мяжуе зь яго родным Мастоўскім, зазначае Алег Пронскі.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...