Главная » BY, Витебская, Общество, Темы

Тавары са свастыкай прадаваліся ў цэнтры Віцебску

12 февраля 2009 Комментариев нет

Каля навучальных устаноў гораду невядомыя распаўсюдзілі агіткі са словамі: «Фашизм среди нас. Борись с ним, докажи, что можно жить в мире!» Каму адрасаваны гэты заклік?

Невялікія белыя аркушыкі з гэтымі дзьвюма фразамі можна ўбачыць на сьценах будынкаў і на слупах уздоўж ходнікаў. Хтосьці зь мінакоў абыякава праходзіць міма, а нехта спыняецца і гатоўна камэнтуе заклік аўтараў.

– А што, прыкметы фашызму ў нашым грамадзтве сапраўды ёсьць, – разважае Ірына, маладая маці. – Ня так даўно я вазіла дачку ў дзіцячую паліклініку, і бачыла намаляваныя свастыкі ў падземным пераходзе каля Плошчы Перамогі. Гэта падлеткі так сваволяць, але аднекуль жа ў іхных галовах зьяўляецца такое, каб намаляваць менавіта фашыстоўскі сымбаль …

Мінакі згадалі таксама, што нацысцкія надпісы ёсьць і ў іншым віцебскім падземным пераходзе – каля аўтастанцыі ў канцы маскоўскага праспэкту.

А пенсіянэр Уладзімер Ігнатавіч прыгадаў і нядаўні артыкул у газэце «Віцьбічы»: у адным з гарадзкіх кіёскаў сярод іншай драбязы прадаюцца так званыя «напульсьнікі» са свастыкай.

– У Беларусі падчас мінулай вайны загінуў кожны трэці, сёлета адзначаем 65-я ўгодкі вызваленьня ад фашызму, а тут свабодна прадаецца сымболіка, забароненая сёньня нават у Нямеччыне! – абураецца пажылы чалавек.

Журналісты высьветлілі, што біжутэрыю са свастыкай гандлярка А.Мысьліцкая набыла на аптовым кірмашы ў Менску. На малюнак яна нібыта адразу ўвагі не зьвярнула, і гандлявала – 1500 рублёў за штуку. Пакупнікамі у асноўным падлеткі. Дарослыя ўрэшце запатрабавалі, каб гэткі тавар быў зьняты з продажу. Гандлярка паабяцала зрабіць гэта і наперад быць больш уважлівай.

Аднак падобны выпадак ужо быў у Віцебску тры гады таму: у камэрцыйным шапіку таксмама прадаваліся бранзалеты са свастыкай, і таксама прадпрымальнік палумачыў, што не прыглядаўся да зьмесьціва каробак з таварам.

Паводле начальніка аддзелу гандлю гарвыканкаму Ігара Магазіньнікава, ніякім афіцыйным чынам прадпрымальнікаў за такую няўважлівасьць пакараць нельга: выбар таго, чым гандляваць, можа быць абумоўлены хіба што сумай абаротных сродкаў, пакупніцкім попытам ды ўласным густам.

Атрымліваецца, у Віцебску ёсьць нямала тых, каму могуць быць адрасаваныя антыфашыстоўскія ўлёткі.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...