Главная » BY, Актуально, Брестская, Экономика

Дзеці дагэтуль карыстаюцца забароненым кампутарам «Карвэт»

18 февраля 2009 Комментариев нет

У 2009 годзе як мінімум кожная дваццаць пятая беларуская школа мусіць мірыцца з састарэлымі ПК. На 22 школьнікаў Берасьцейшчыны прыходзіцца адна машына.

Непасрэдна ў Берасьце на адно працоўнае месца шчыльнасьць прэтэндэнтаў яшчэ цясьнейшая – 30 вучняў.

Гэтыя лічбы назваў начальнік аддзела вышэйшай і агульнай сярэдняй адукацыі Берасьцейскага аблвыканкаму Мікалай Наскоў.

– Ня хутка нагонім страчанае, – шкадуе Мікалай Наскоў, – у суседняй Польшчы, альбо Чэхіі і Славакіі ўжо няма чэргаў зь дзяцей для працы на кампутарах. Акрамя таго, там ўжо не выкарыстоўваюцца кампутары канца 1990-х гадоў.

Паведамленьне Мікалая Наскова не атрымала б працягу, каб не падасьпела яшчэ адна навіна. У тым жа Берасьці гаспадарчы суд вобласьці выставіў на таргі маёмасьць тамтэйшага электрамэханічнага заводу. Збываюцца ізаляваныя будынкі агульнай плошчай 811 квадратных мэтраў, 1974 году пабудовы. Стартавы кошт – 24 мільёны рублёў.

Прахам сышлі пагрозы Аляксандра Лукашэнкі, які ў 2001 годзе знарок наведаў БЭМЗ і асабіста забараніў распродаж абсталяваньня. Тады за прададзеныя станкі і кантэйнэры стратнае прадпрыемства атрымала 40 мільёнаў рублёў. Сума склала палову месячнага фонду аплаты працы.

Менавіта БЭМЗ раней зьбіраў комплекс вучэбнай вылічальнай тэхнікі на базе ПК «Карвэт». У вольны продаж кляс не паступаў. Месца настаўніка і машыны для навучэнцаў разьмяркоўваліся толькі цэнтралізавана. А за кошт таго, што берасьцейскі завод падпарадкоўваўся тэрытарыяльным органам кіраваньня, то яшчэ да 1999 году кожная школа ў рэгіёне атрымала адзін-два-тры і больш кампутарных клясаў.

– Гэтыя крэмніевыя монстры тым і адрозьніваліся ад сваіх замежных сабратаў, што змаглі састарэць літаральна ў момант вырабу, – кажа Віктар Вясёлаў, настаўнік інфарматыкі ў вясковай школе Драгічынскага раёну.

Суразмоўца прыгадвае: сёлета санітарная служба вобласьці забараніла дзецям працаваць на «Карвэах». Гэта тэхніка не адпавядае жорсткім патрабаваньням бясьпекі ў адносінах да здароўя.

Старыя кампутары ствараюць яшчэ адну праблему ў школах. У лябараторыях і кабінэтах застаюцца больш як 600 сьпісаных ПК. Неабходны час і грашовыя сродкі для выманьня зь іх каштоўных мэталяў.

Якой менавіта кампутарнай тэхнікай будуць абсталяваныя беларускія школы сёлета? Міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў заявіў у СМІ:

– Аснашчанасьць сучаснай кампутарнай тэхнікай складае 96 працэнтаў. 82 працэнты аўдыторый маюць лякальную сетку, 66 працэнтаў агульнаадукацыйных устаноў – доступ да Інтэрнэту.

Не цяжка падлічыць, што ўсё-ткі астатнія чатыры працэнты беларускіх школ яшчэ не маюць кампутараў увогуле, альбо карыстаюцца афіцыйна забароненым «Карвэтам».

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram