Главная » BY, Брестская, Экономика

Парахонск ваюе за 20 сваіх мільёнаў

20 февраля 2009 Комментариев нет

Больш як дзьве тысячы жыхароў колішняга паселішча пад Пінскам для мэліяратараў бунтуюць, патрабуюць ад улады кампэнсацыі матэрыяльных і маральных стратаў. Бо жывуць у халадэчы.

У адсутнасьць цяпла зь кацельні, дзе толькі ў халады пачалі рэканструкцыю, насельнікі спалілі дадаткова газу і электрычнасьці на 20 мільёнаў рублёў.

У вёсцы Парахонск на Піншчыне да сёньня ацалела мэмарыяльная дошка Аляксандру Блоку. У 1916-м годзе расейскі паэт, які трапіў на фронт Першай усясьветнай вайны, засьпеў на Палесьсі чаротам накрытыя драўляныя буданы, замест вокнаў – жоўтая скура з мачавых пухіроў жывёлы, за пухірамі – цьмянае сьвятло лучыны.
Але, на шчасьце, нават у вайну аўтару рэвалюцыйнай паэмы “Дванаццаць” ня бачыў (інакш бы адклікнуўся) як ад холаду ў сваім жытле трасуцца й плачуць палешукі. Аднак тое, што не магло быць 93 гады таму, здарылася сёлета.

Напачатку зімы ў Парахонску, які цяпер ўяўляе сабой састарэлы гарадок сацыялістычнай мэліярацыі, раптам зьнікла цяпло з ўсіх камунальных кватэраў. Іх тут больш за 400. Не падрыхтаваныя да таго, каб спаць ў ватоўках і валёнках, жыхары ратаваліся як толькі можна. Умомант з вокнаў пацягнуўся дым ад самаробных “душагубак”. У краме раскупілі ўсе награвальнікі. На газавых плітах не выключалі канфоркі. У выніку дзьве тысячы насельнікаў, як кажуць, нагрэлі камунальную службу звышпрыбыткамі: дадатковая аплата за выратавальны газ і электрычнасьць склала больш як 20.000 000 рублёў. Вяскоўцы цяпер бунтуюць, грошы плаціць упарцяцца і патрабуюць ад улады кампэнсацыі як матэрыяльнай, так і маральнай шкоды.

Ну, а цяпер час вярнуцца да прычынаў таго, што ўзарвала сацыяльны супакой у вёсцы Парахонск. Расказвае спэцыяліст Берасьцейскай абласной управы капітальнага будаўніцтва Мікалай Дзежка:

– Мы атрымалі загад забясьпечыць рэканструкцыю кацельні ў Парахонску ў мэтах пераводу яе на дровы. Тэрміны выкананьня – кастрычнік-лістапад 2008 году. Але работнікі мясцовага прадпрыемства «Пінская раённая ЖКГ» праваронілі час, ня выканалі, праспалі. Мала таго, са значным спазьненьнем пачалі выпрабоўваць два новыя катлы КВТ-2 (кацёл вадагрэйны на мясцовым паліве). Катлы былі вырабленыя на экспэрымэнтальным мэханічным заводзе ў Белаазёрску і, як высьветлілася, сталіся недасканалымі. Штодзённая патрэбы іх – 40-50 кубічных мэтраў драўніны, здробненай у трэскі. Але ў катлах трэскі не гараць, тухнуць. Таму яшчэ і да цяперашняга часу спэцыялісты завода-вытворцы вядуць мадэрнізацыю гэтых катлоў.

Тым часам у Парахонску зноў мусілі прыстасаваць для абагрэву два ранейшыя катлы, якія працуюць на спальваньні мазуту. Аднак і вакол іх усё яшчэ вядзецца рэканструкцыя будынку: ня зроблены дах над складам для паліва. Не зацэмэнтавана і не абліцавана пліткай падлога. Увогуле, затраты перавысілі ўжо 2,5 мільярда рублёў, а канца рэканструкцыі не відаць. Нельга сёлета чакаць хаця б частковага вяртаньня гэтых грошай. Дарагі для кацельні мазут толькі павялічвае страты.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram