Главная » BY, Могилев, Политика

Эмануіл Іофе супраць Уладзімера Арлова

22 февраля 2009 Комментариев нет

Здаецца, улады крыху падумалі ды падтрымалі першага зь іх: ніводнага мерапрыемства не адбылося у гонар юбілейнай даты сялянскага паўстаньня пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы.

Зімой 1744 году войскі польскага магната Гераніма Радзівіла жорстка задушылі найбуйнейшы сялянскі бунт супраць фэадальнага прыгнёту беларусаў. Цяперашнія ўлады не адгукнуліся на 265-ю гадавіну падзеі ні словам. Чаму?

Вядома, што ў Крычаве чыноўнікі ўсё яшчэ захопленыя раскручваньнем новага брэнду райцэнтру – палаца Пацёмкіна. Вялізарныя грошы зь бюджэту былі кінутыя на аднаўленьне трохпавярховага будынка, які ў 1778 годзе расейская царыца Кацярына ІІ загадала пабудаваць для свайго каханка графа Рыгора Пацёмкіна.

Наўмысна да 230-годзьдзя ад пачатку будаўніцтва ў палац пачалі перавозіць музэйныя экспанаты. Гэтым прыцягнулі ўвагу дзяржаўных СМІ. Іх журналісты трубілі аб дасягненьнях колішняй крычаўскай саматужнай прамысловасьці. Маўляў, граф Пацёмкін ашчасьлівіў тры сотні прыгнечаных сялян. У 1783 годзе яны вырабілі для флёту Расеі 820 кавалкаў палатна на ветразі. А ў 1787 годзе кожны тыдзень плялі зь лёну і канапель па 1.000 пудоў канатаў.

Акрамя арыентаванага на дабрыню Масквы аднаўленьня палаца Пацёмкіна, юбілей паўстаньня Вашчылы адсунулі ў цень актуальныя падзеі ў Менску. Аляксандр Лукашэнка наведваў калядныя набажэнствы і камэнтаваў палітычныя падзеі. Пасьля прэзыдэнт пачаў настойліва адбівацца ад паўзучага на Беларусь фінансавага крызісу. Поруч крочылі мерапрыемствы памяці пра Галакост у Беларусі. Сярод іншых прашмыгнула заява паважанага менскага навукоўца Эмануіла Іофэ. Ён заявіў: «Аналіз дакумэнтаў і працы замежных дасьледчыкаў не даюць падставаў лічыць Васіля Вашчылу нацыянальным героем. Дакумэнты сьведчаць, што гэты выступ насіў рабаўніцкі і антысэміцкі характар».

Што ж ганебнага ў гэтым сэнсе адшукалі дасьледчыкі? Як высьвятляецца, яшчэ ў 1730-я гады Крычаўскае стараства Амсьціслаўскага ваяводства было ў арэндзе ў братоў Гдаля і Шмуйлы Іцкавічаў.

«За карыстаньне млынам Іцкавічы бралі не дзясятую частку, як было паўсюдна, а сёмую мерку», – цытата з артыкула пісьменьніка Ўладзімера Арлова «1743-1744. Крычаўскае паўстаньне».

Увогуле, у той час стараства лічылася ўласнасьцю караля Рэчы Паспалітай, аднак было перададзенае ў «дзяржаньне» Радзівілу. І зімой 1744 года, калі сяляне пачалі актыўна бараніць свае правы, ён нагнаў сваё добра ўзброенае і абучанае прыватнае войска.

Захаваліся дакумэнтальныя зьвесткі, што на чале паўстаньня сталі Васіль Вашчыла, Іван Карпач, а таксама Стэсь Бочка, Васіль Вецер, Навум Буян ды іншыя сялянскія правадыры, у чые рукі перайшла ўлада ў старастве. Васіль Вашчыла быў у той час войтам вёскі Селішчы.

Да канца 1743 года паўстаньне набыло размах. Яго ўдзельнікі нападалі на сядзібы шляхты, дамы купцоў, дзялілі іхную ўласнасьць, зьнішчалі судовыя справы і кнігі з рэгістрацыяй пазыкі. На некаторы час стараства апынулася ў іх руках.

У студзені 1744 паўстанцы рушылі на захоп крычаўскага замка. Пра дэталі даведваўся Ўладзімер Арлоў, і вось што ён распаўсюдзіў у друку:

«Дзьве тысячы паўстанцаў атакавалі крычаўскі замак. Вяскоўцы і частка прымкнулых да іх мяшчанаў мелі на ўзбраеньні ў лепшым разе стрэльбы і ручніцы, а то й проста дзіды з косамі. Не маглі спрачацца з замкавай артылерыяй і колькі паўстанцкіх гарматаў, што былі зробленыя з дубу і стралялі ўсяго адзін раз. Прыступ захлынуўся. Сялянскае войска страціла болей за сотню чалавек забітымі, пяцьсот параненымі і 77 палоннымі”.

Васілю Вашчылу ўдалося ўцячы. Але праз некаторы час ён быў злоўлены і зьмешчаны ў Старадубскую крэпасьць. Там і памёр.

Супраціў працягвалі беларускія патрыёты ў Берасьцейскай эканоміі, Ваўкавыскім павеце, у Слонімскім ваяводстве. Гэта таксама юбілейныя падзеі, але ці будуць іх адзначаць у пералічаных рэгіёнах, невядома.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram