Главная » BY, Минск, Экономика

Беларусь разьвітваецца з матацыклам «Мінск»

24 февраля 2009 Один комментарий

Апошнія экзэмпляры дарожнай тэхнікі зь лягатыпам белага бусла, які ляціць, пакінуць для удзельнікаў фэсту «Дажынкі-2009». Што далей – цяжка спрагназаваць.

Сёньня ў сьвеце налічваецца амаль 150 заводаў, якія вырабляць матацыклы.

Сваё раней трывалае месца сярод іх губляе марка “Белы бусел”. Яшчэ ў сьнежні 2008 году канвэер менскага “Мотавела” спыніўся з-за адсутнасьці абаротных фінансавых сродкаў. Студзень таксама стаўся “мёртвым”. У лютым больш як 900 працаўнікоў нібыта вярнулі з прастою, але зборка нават не варухнулася. Паводле зьвестак адміністрацыі прадпрыемства, на складах назьбіраўся больш як трохмесячны аб’ём вытворчасьці матацыклаў. Астатак новых ровараў – 35.000.

– Менскі матацыкл быў тэхнікай свайго, савецкага пэрыяду. Перадусім ён папулярны ў вёсцы, – камэнтуе сытуацыю беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук. – “Двухногага коніка” можна было проста выцягнуць з гразі, перапхнуць праз плыткую ваду, абмінуць у лесе завалы. І калі ў 1990 годзе (перадапошні год існаваньня СССР) было выраблена і прададзена 225 тысяч матацыклаў “Менск”, то ў 2007 годзе то – толькі 6 тысяч, а ў 2008 годзе аб’ём скараціўся яшчэ на 42,3%. Відавочна, што найгоршым для “Мотавела” апынецца 2009-ы. Нават унутраны попыт на матацыклы ММВЗ зьнізіўся да мінімуму. За межамі, у тым ліку і ў Расеі, могуць быць запатрабаваныя толькі 2,5-2,8 тысячы беларускіх матацыклаў. Менск цалкам прайграў канкурэнцыю сусьветным вытворцам.

Нагадаем, што ААТ “Мотавела” пасьля няўдалай спробы дзяржавы выцягнуць прадпрыемства з крызісу набыло ў жніўні 2007 году новага ўладальніка. Ім стала аўстрыйская кампанія АТЕС Holding GmbH. Дзяржаўны пакет акцыяў быў прададзены замежнаму інвэстару ў растэрміноўку па намінальнаму кошту прыкладна за 7,2 мільёна даляраў.

Інвэстар пасьпеў у 2008 годзе правесьці рэструктарызацыю бізнэсу ААТ “Мотавела”, у выніку чаго ўтварылася беларуска-аўстрыйскае СЗАТ “Матацыклетная кампанія МКМ” (яна цяпер валодае 99,7% акцый ААТ). Было абяцана, што ў Менску пачнуць зьбіраць і прадаваць новыя матацыклы “Нео-классік” і “Стрыт-файтэр” па кошце 800-1000 эўра.

– Пакуль мала што атрымалася, сабраныя толькі некалькі адзінак новай тэхнікі, – паведаміў сябра назіральнай рады “Матацыклетнай кампаніі МКМ” Аляксей Іваноў.

Суразмоўца, праўда, шмат больш скардзіцца на састарэлая абсталяваньне былога “Мотавела”. Таксама даводзіць пра страту партнэраў. Кажа, што яшчэ ў 2004 года Віетнам увёў 40-працэнтную пошліну на менскія матацыклы.
– Вельмі складаная цяпер сытуацыя з Расеяй, – удакладняе Аляксей Іваноў, – мэталь ад “старэйшага брата” падаражэў больш як у два разы. Фінансавы крызіс адмоўна ўплывае на пастаўкі ў Расею матацыклаў і ровараў. Расейцы аддаюць перавагу больш таннай кітайскай дарожнай тэхніцы.

Калі згортваецца вытворчасьць, то перадусім церпяць шараговыя працаўнікі. Паводле іх скаргаў адбыліся некалькі праверак пракуратуры. Па выніках складзеныя адміністрацыйныя пратаколы на гендырэктара Віктара Шчагельскага. Ён таксама аштрафаваны.

Дарэчы, аўстрыйскі холдынг ATES зьяўляецца таксама ўласьнікам шклозаводу “Ялізава”. На ім таксама пачасьціліся перабоі ў працы.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Один комментарий »

  • paval пишет:

    «кітайскай дарожнай тэхніцы»
    дарожная тэхніка — гэта усё-ж тэхніка для рамонта дарог

Реклама от RedTram

Loading...