Главная » BY, Культура, Минская

З’явіўся сайт роднай мовы. Зайдзіце туды!

24 февраля 2009 Один комментарий

Ініцыятарамі яго нараджэння ў НЭТаўскіх прасторах сталі сябры добра вядомага ў краіне клубу “Спадчына”. Напаўняць рубрыкі прапануецца шчырым беларусам.

Яшчэ за некалькі год, як ААН абвясціла 21 лютага Днём нацыянальных моў, сябры «Спадчыны» прапанавалі ў Айчыне штогод праводзіць Дзень роднай мовы, улічваючы тое ганебнае становішча, у якім яна апынулася. Тое, што ад прапановы адмовіліся беларускія чыноўнікі – ня дзіва: яны ж усе рускамоўныя… Ашаламляльным нават было іншае: ініцыятыву не падтрымалі нават знакамітыя беларускія пісьменнікі! Маўляў, хапае з нас дзён міліцыянтаў.

Аднак прайшоў час, і ААН дзень гэты ўспрыняла і абвясціла свята, разумеючы, што кожны год на Зямлі памірае адразу некалькі спрадвечных моваў. І адначасова засяродзіць увагу грамадскасці на страце аўтэнтычнасці цэлых народаў.

Сайт яшчэ цалкам не запоўнены. Гэта не толькі ад нашай ляноты, – гаворыць старшыня клубу “Спадчына” Анатоль Белы, – але і свядомая надзея на тое, што яго будуць папаўняць самі шчырыя беларусы. Пакуль жа там можна прачытаць звыш 500 вершаў аб нашай мове, якія мы збіралі дзесяцігоддзі, а нехта і цэлае жыццё. На сайце можна прагартаць такія раздзелы, як «Змагары за родную мову», «У абарону роднай мовы», «Словы пра родную мову» і іншыя.

Адзіны помнік роднай мове, які ўсталяваны і жыве да гэтага часу, як сведка вынішчэння беларускасці, месціцца ў Старых Дарогах, у музеі Анатоля Белага. Там жа, на сценах гэтага ўнікальнага нацыянальнага Пантэона, вы здалёк можаце прачытаць словы-эпіграф Францішка Багушэвіча : «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрла».

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Один комментарий »

  • свободный… пока пишет:

    ржунимагу! сайт-то на rodnamova.narod.ru.
    так народ.ру или родная мова?

Реклама от RedTram