На “Мастоўдрэве” не будуць кампенсаваць ненармаваны рабочы дзень
У сувязі з адсутнасцю прыбытку, кіраўніцтва дрэваперапрацоўчага завода «Мастоўдрэў» вырашыла змяніць умовы працы.
З 10 сакавіка рабочым не будуць больш даваць і аплачваць адпачынкі за ненармаваны працоўны дзень і за бесперапынны працяглы стаж працы.
Гендырэктар мастоўскага завода папярэдзіў рабочых, што калі тыя адмовяцца працягваць працу на новых умовах, то кантракты з імі будуць спыненыя.
У сваю чаргу працоўныя звярнуліся да дэпутата райсавета Дзмітрыя Кухлея з просьбай высветліць законнасць адмены дадатковых дзён да адпачынку за стаж і за ненармаваны працоўны дзень.