Главная » BY, Минск, Темы, Экономика

Беларусы налягаюць на бананы ды… ананасы?

26 февраля 2009 Комментариев нет

Эканамісты сцвярджаюць, што ў краіне пачаў дзейнічаць «парадокс Гіфена»: маўляў, падчас крызісу мы пераходзім на ўжыванне тавараў горшай якасці, але больш танныя.

Незвычайны попыт на бананы зафіксаваны ў Расіі. Там упершыню і «ўсплыў» новы эканамічны тэрмін. Калі цана на нейкі тавар расце, то попыт на яго пачынае паніжацца. Але ўмешваецца «парадокс Гіфена» — спажыванне нейкага тавара нечакана расце, нягледзячы на тое, што ягоная цана паднялася.

У гэтым і заключаецца “парадокс Гіфена”. Па словах беларускага эканаміста Сяргея Чалага, ва ўмовах крызісу спажывец пераходзіць на прадукты не вельмі добрай якасці. Пры гэтым кошты на такія тавары таксама растуць:

Сяргей Чалы: Пераключэнне адбываецца вымушана на тавары горшай якасці менавіта таму, што ёсць бюджэтныя абмежаванні. Іншыя даражэюць таксама, але гэты больш танны.

Еўрарадыё вырашыла праверыць, як дзейнічае гэтая тэорыя на беларускім рынку і звярнуліся да кампаніяў-імпарцёраў фруктаў.

Загадчыца аддзела гандлю кампаніі «Фрутімпартгандаль»: Напэўна, бананы гэта самая пазіцыя хадавая. Добра прадаецца ў гэтым годзе і польскі яблык.

Кампанія “Скайфрут” пацвярджае парадокс: попыт на бананы ўзрос у 1,5 разы!

Загадчык аддзела гандлю кампаніі «Скайфрут»: На цытрусавыя, на польскі яблык павялічыўся попыт. На банан таксама попыт пачынае павышацца, прыкладна ў 1,5 раза, пакупнік пераарыентаваўся на больш танныя рэчы: бяруць яблыкі, бананы таксама.

А вось у кампаніі “Атэмпа” гавораць, што не заўважылі ніякага росту попыту на бананы.

Прадстаўнік кампаніі «Атэмпа»: Пастаўкі бананаў не павялічыліся.

Цікава, што па статыстычных звестках аддзела загатовак Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, беларусы кінуліся чамусьці купляць ананасы ды авакада!

Загадчык аддзела загатовак Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкаму: Возьмем экзатычную садавіну (ананас, авакада) — у студзені гэтага года ў параўнанні са студзеням мінулага назіраецца рост на 100%, то бок у 2 разы. На другім месцы – беларускія яблыкі — рост аб’ёму продажу склаў 87,8 %, на трэцім — вінаград: рост на 28,5%.

Калі так, дык попыт на экзатычныя фрукты нават узрос! Еўрарадыё звярнулася да эканаміста Сяргея Чалага з просьбай пракаментаваць гэтыя лічбы.

Сяргей Чалы: Пашырэнне попыту звязана больш з пашырэннем рынку, а не з яго перасегментацыяй.

Еўрарадыё

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...