Бывай, зіма! Вітаем, вясна!
Напэўна, упершыню за сваю найсучасную гісторыю, калі мець на ўвазе XXI ст., славутае мястэчка Залессе на Смаргоншчыне так радасна-актыўна-дружна святкавала Масленіцу.
Разам з гэтым – даравальную нядзелю і першы дзень вясны.
Галоўным арганізатарам выступіла старшыня сельскага савета Шыцікава Ала Мікалаеўна і работннікі мясцовага клуба, далучыліся некаторыя мясцовыя прадпрыемсттвы і Залеская сярэдняя школа.
Галоўныя ж удзельнікі – вяскоўцы абсалютна розных узростаў. Жыхары Залесся вельмі рады былі магчымасці выйсці ў свет пасля доўгай зімы.