Главная » BY, Актуально, Гродненская, Экономика

Урад апусціў сырадой хіба ці не да кошту перагону. Дзеля чаго?

4 марта 2009 Комментариев нет

У  перыяд крызісу грошы спачатку адбіраюцца ў тых, хто гарантавана будзе маўчаць. Ну канешне – у вёскі, гэта ўжо чыста беларуская эканамічная фішка.

Чарговы здзек быў зафіксаваны на пачатку года, калі урад Беларусі пастанавіў зменшыць у сярэднім на 10 працэнтаў закупачныя цэны на малако. Крок чыноўнікаў, можа, не успрымаўся б нахабствам, каб не ўсведамленне таго, што гэтыя самыя цэны павысілі ўсяго паўгода таму!

Такія амплітуды ў палітыцы дзяржавы – сведчанне адсутнасці грунтоўна прадуманай палітыкі ў адносінах да сельскай гаспадаркі. Урэшце рэшт, яе ніколі і не было, калі аналізаваць сітуацыю ў апошнія дзесяцігоддзі.

Што ж адбываецца цяпер, праз два месяцы пасля той “навацыі”, якая хіба ці не апусціла сырадой да кошту перагону?

Гродзенскі раён – лепшы ў сельскагаспадарчай галіне рэспублікі, пасля вышэйназванай пастановы урада за месяц недаатрымаў каля мільярда рублёў. Напрыклад, вядомы СКП “Прагрэс-Верцялішкі” толькі за студзень “згубіў” 100 мільёнаў, а другі, таксама лепшы ў рэспубліцы калектыў СКП “Абухава”, – каля 80 мільёнаў рублёў. Менш буйныя сельгаскааператывы, накшталт СКП “Капцёўка”, пасля зніжэння закупных цэнаў недалічацца ад 30 да 50 мільёнаў у месяц. Няцяжка падлічыць, у колькі абыйдзецца такая “дойка” айчынных малочных вытворцаў у рамках усёй Беларусі.

Увогуле, як лічаць спецыялісты гаспадарак, зніжэнне для некаторых калектываў стане настолькі балючым, што яны будуць працаваць затак, каб некаму проста падаіць кубачак малака. Гэтыя ж самыя спецыялісты сцвярджалі, што зніжэнне закупачных цэнаў можна было б змякчыць і нават перажыць, каб паралельна ішло зніжэнне кошту паслуг абслугоўваючых арганізацый, паліва, рамонтаў.

Эканамісты ж кааператываў упэўнены: зніжэнне цэнаў закупак адбылося на смак перапрацоўчым прадпрыемствам. Аднак, лічаць яны, тыя і так жывуць бязбедна, і сёння нельга параўнаць зарплату даярак, даглядчыкаў жывёлы і рабочых малаказаводаў. Такім чынам, урад зноў “кінуў” на выжыванне сяло і даказаў учавідкі, што справы ў Беларусі ідуць не лепшым чынам, калі ён пачаў рабаваць самых убогіх.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram