Главная » BY, Брестская, Политика, Темы

Брэсцкая Феміда не адрэагавала на дыскрымінацыю інвалідаў

5 марта 2009 Комментариев нет

Суддзя Ленінскага райсуда Алена Дзенісенка адмовіла ў скарзе правабаронцы Рамана Кісьляка і яшчэ трох заяўнікаў на рашэнне гарвыканкама забараніць пікет у цэнтры горада.

Актывісты-дэмакраты аспрэчвалі довады ўладаў, якія прызначаюць толькі адно месца правядзення масавых мерапрыемстваў — стадыён “Лакаматыў”, які знаходзіцца на ўскраіне горада. Яны адзначылі, што іншыя грамадскія арганізацыі праводзяць кірмашы, масавыя гулянні, ускладанні кветак у цэнтры Брэста.

Заяўнік Валерый Фамінскі даводзіў таксама, што ягоны бацька — інвалід 1-й групы — не можа трапіць на аддалены стадыён для выказвання свайго меркавання. Паводле яго слоў, «гэта вялікая праблема, яна прыводзіць фактычна да дыскрымінацыі грамадзянаў, іхняга Канстытуцыйнага права на выражэнне меркавання публічна ў форме пікета».

Еўрарадыё

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...