Главная » BY, Брестская, Экономика

Беларускі рачны флёт рыхтуецца да чарговай навігацыі

12 марта 2009 Комментариев нет

Сёлета спаўняецца 225 гадоў першай воднай экспэдыцыі Матэвуша Буртымовіча з Пінску ў Варшаву.

Паводле прагнозаў спэцыялістаў, сёлета ў перавозках пяску, шчэбеню і калійных угнаеньняў будуць удзельнічаць больш як 80 экіпажаў цеплаходаў і баржаў. Чакаюцца і асаблівасьці. У прыватнасьці, можа нарэшце зрушыцца турыстычны рух на беларускай частцы Аўгустоўскага канала.

Узгадаюць рачнікі і пра найвялікшую экспэдыцыю мінулага. Неўзабаве споўніцца 225 гадоў як з Пінска ў Варшаву па вялікай вадзе вясны дабралася гандлёвая экспэдыцыя на чале аднаго з кіраўнікоў горада на Піне Матэвушам Бутрымовічам.

Канечне, мы не адмовімся ад напамінку пра фурор, які выклікала зьяўленьне ў Варшаве палешукоў і патлумачым, чаму іх назвалі тут «палескімі індзейцамі». Але перадусім просіцца інфармацыя пра надзённыя клопаты.
Днямі на сьмелую заяву адважыўся дырэктар прадпрыемства «Днепра-Бугскі водны шлях» Іван Кіявец.

– Я буду дамагацца, каб сёлета ў поўную сілу працаваў мэханізаваны порт на Мікашэвіцкім прадпрыемстве «Граніт». Тут раней быў пракладзены сямікілямэтровы канал па Прыпяці і аснашчаны пагрузачнай тэхнікай рачны порт. Патрачаныя вялікія дзяржаўныя сродкі. Але няма аддачы. Па-ранейшаму гранітны шчэбень для будаўніцтва вывозіцца зь Мікашэвічаў самазваламі. Транспартнае плячо да Берасьця амаль 300 кілямэтраў. Грашовыя выдаткі на паліва, пагрузка-разгрузка, аплата працы і рамонт аўтатранспарту вельмі дарагія. Дзеля эканоміі варта было б перавозіць шчэбень па вадзе. Аднак няма ўзгодненасьці між рознымі ведамствамі. Замінаюць амбіцыі чыноўнікаў, – цьвердзіць Іван Кіявец.

Гэты пінчук займае цяпер два крэслы. Ён ня толькі дырэктар, але й член Савету Рэспублікі. Верыць, што мае дадатковыя паўнамоцтвы і нібыта можа перайначыць сытуацыю на карысьць рачной гаспадаркі. Пабачым, што рэальна атрымаецца. Бо на сёньня ў гаспадарцы парлямэнтара на прыколе 146 адзінак флёту. Эканоміка «Днепрабугводшляху» трымаецца за кошт будаўніцтва так званай энэргетыкі новага фармату. Цалкам за сродкі дзяржбюджэту будуюць запруды на Дняпроўска-Бугскім канале, мараць пра нібыта вялікую энэргетычную сілу малых гідраэлектрастанцый.

Але ж чаму вучыць досьвед прашчураў?

В 1784 годзе па рэках Прыпяць, Піна, Каралеўскаму і Аўгустоўскаму каналах і далей па Вісьле да Варшавы дабраўся караван з 10 лодак з мёдам, воскам, грыбамі, вэнджанай рыбай. Кіраваў флятыліяй шляхціч Стэфан Стахоўскі. Гэта была сэнсацыя. На «палескіх індзейцаў», як тут жа назвалі барадатых мужчын у вышытых кашулях, выйшаў паглядзець кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У гонар памятнай падзеі была выбіта мэдаль, а дзёньнік падарожжа і сьпіс тавараў пакінутыя на захоўваньне ў каралеўскі архіў. Далей Бутрымовіч пабываў у Гданьску і сьпешна вярнуўся ў Пінск, дзе патрэбна было рыхтавацца да сустрэчы з «Найясьнейшым Панам». Кароль Станіслаў Аўгуст паабяцаў наведаць Палесьсе і пазьней зрабіў гэта.

У пачатку XIX стагодзьдзя на шляху «палескіх індзейцаў» адбывалася больш-менш рэгулярнае судаходства. У 1817 годзе, напрыклад, за мяжу прайшлі 382 рачныя судны і 221 рачны плот. Ад 1990-х Берасьце і Варшавы разьмяжоўваюць на Мухаўцы адмяжоўвае бэтонная плаціна.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...