У Светлагорску аўтамабіль загарэўся проста ў двары
Пакідаючы аўто на ноч у двары дома, уладальнік можа пацярпець не толькі ад угону, але і ад пажару.
Увечары 11 сакавіка o двары ў цэнтры Светлагорска задымілася аўто. Побач стаялі іншыя машыны і два гаражы.
Здарэнне адбылося каля 20 гадзін, на вачах у шматлікіх жыхароў мікрараёну Юбілейны. У легкавіка гарэў маторны адсек, і пажарныя тушылі яго пенай. Да суседніх аўтамабіляў было ўсяго каля метра.
Пасля таго, як агонь ліквідавалі, пажарныя і міліцыя пры свеце электрычных ліхтарыкаў шукалі прычыну ўзгарання.
І хоць канчатковыя высновы робяцца пасля завяршэння расследвання, можна меркаваць: пажар здарыўся з-за няспраўнасці электраабсталявання.