Главная » BY, Витебская, Происшествия

Выкладчык і студэнт дзялілі хабар, але сеў толькі навуковец

12 марта 2009 Комментариев нет

Цягам году студэнт віцебскай Акадэміі ветэрынарнай медыцыны перадаваў асістэнту кафедры хірургіі грошы за здадзеныя курсавыя ды залікі ад сваіх сакурсьнікаў.

Зарабіў на гэтым 350 тысяч і данёс на выкладчыка-хабарніка ў міліцыю.

Як высьветлілася на судзе, хабар супрацоўнік акадэміі браў адносна невялікі: залік па прадмеце «Аператыўная хірургія с тапаграфічнай анатоміяй» каштаваў ад 25 да 40 тысяч рублёў. Праўда, станоўчая адзнака за курсавую работу каштавала болей – каля 140 тысяч рублёў, але ахвотных заплаціць і такія грошы знайшлося: на судовым працэсе былі даказаны факты атрыманьня незаконнага ўзнагароджаньня за гэткую «паслугу» прынамсі ад чатырох студэнтак.

Грошы выкладчык браў ня сам – выкарыстоўваў пасярэдніка, студэнта той самай акадэміі, якому плаціў «навар» – пяць тысяч з кожнай «здзелкі». Урэшце альбо гэтая сума перастала задавальняць саўдзельніка, альбо знайшліся іншыя прычыны, толькі студэнт напісаў заяву ў міліцыю, дзе распавёў пра махінацыі з адзнакамі.
Улічыўшы добраахвотнае прызнаньне, студэнта караць ня сталі, а вось выкладчыку прысудзілі шэсць год турмы з канфіскацыяй маёмасьці.

Пракуратура Кастрычніцкага раёну Віцебску пастанавіла ўзмацніць меры па барацьбе з хабарніцтвам у Акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Цяпер у гэтай ВНУ стаіць адмысловая паштовая скрыня для скаргаў – на той выпадак, калі нехта нешта даведаецца пра вымаганьне альбо прапанову хабару.

Цікава, што нягледзячы на падобныя мерапрыемствы, хабарніцтва ў навучальных установах Віцебшчыны працягвае сваё існаваньне. Час ад часу адбываюцца гучныя вакрывальніцкія судовыя працэсы, якія, падобна, ня дужа палохаюць рызыкантаў-выкладчыкаў. Так, у чэрвені мінулага году за хабар судзілі выкладчыка з Наваполацку, які мог «арганізаваць» пасьпяховую здачу іспыту за 150 даляраў, а за мільён беларускіх рублёў студэнт мог увогуле не прыходзіць на залікі ды іспыты напрыканцы семестру. За асобную плату залічваліся курсавыя ды кантрольныя работы. І «працавала» гэтая сістэма, пакуль пракуратура не завяла крымінальную справу супраць выкладчыка.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram