Главная » BY, Гродненская, Политика

Анжаліка Борыс засталася кіраваць Саюзам палякам

15 марта 2009 Комментариев нет

Улады далі правесьці зьезд паплечнікам Борыс, але ці зарэгіструюць яны арганізацыю? Пакуль жаданьня пайсьці насустрач не назіралася.

Сёмы зьезд Саюзу палякаў, які беларускія ўлады адмаўляюцца рэгістраваць, адбыўся ў Горадні 15 сакавіка. Прадстаўнікі ўладаў не прысутнічалі, хаця запрашэньне ім даслалі. Затое былі польскія палітыкі і дыпляматы, а старшыня ўраду Польшчы Дональд Тускі і міністар замежных справаў гэтай краіны Радаслаў Сікорскі даслалі дэлегатам словы падтрымкі.

Інтрыгі на зьезьдзе не было: Анжаліка Борыс паведаміла, што гатовая зноўку балятавацца на пасаду старшыні. Дэлегат са Шчучына прапанаваў, што патрэбна яшчэ адная кандыдатура «дзеля дэмакратыі», каб зьезд не нагадваў «камуністычныя зьезды часоў СССР». Ягонай кандыдатурай быў Юзаф Пажэцкі – намесьнік самой спадарыні Борыс. Але той дыпляматычна адмовіўся, гаворачы, што «апроч Борыс, у гэтай сытуацыі іншай кандыдатуры быць ня можа».

Тады іншы дэлегат прапанаваў Мечыслава Яскевіча, які таксама зьяўляецца намесьнікам А.Борыс. Той не адмовіўся: «Згаджаюся дзеля дэмакратаыі, хаця ведаю, што ня маю шанцаў». За яго прагаласавалі пятнаццаць дэлегатаў, за Анжаліку Борыс – 148. Яна сказала пасьля пераабраньня, што ў плянах на будучыню галоўным зьяўляецца рэгістрацыя дзейнасьці Саюзу палякаў, каб ён мог існаваць цалкам легальна.

Ад апазыцыі удзельнікаў зьезду прывітаў Аляксандар Мілінкевіч, лідэр Руху «За свабоду». Рух пасьля некалькі няўдалых спробаў улады ўсё ж мусілі зарэгістраваць.

А ці зарэгіструюць Саюз палякаў? З такім пытаньнем я зьвярнуўся да спадара Мілінкевіча, і ён адказаў наступнае:

– Улада паводзіць сябе непасьлядоўна: трэба было або ня даць правесьці зьезд, або зусім не кранаць гэтых людзей. Думаю, гэта слабая пазыцыя тых, хто не разумее, што часы Савецкага Саюзу мінулі, і мы жывем ужо ў іншай эпосе. Але ў гэтых людзей ёсьць добры шанец легалізавацца. Трэба хіба было раней шукаць кампраміс: зараз будзе ня так проста, але няма сытуацый бяз выйсьця”.

Рэч у тым, што ўлады ня сталі перашкаджаць правядзеньню самога зьезду, але націснулі на многіх дэлегатаў, і тыя не прыехалі. Аднак кворум усё роўна сабраўся.

На зьезьдзе было агучана — у якую суму абыходзіцца ўтрыманьне Саюзу палякаў, не прызнаванага беларускімі ўладамі: 8 мільёнаў 950 тысяч рублёў каштуе штомесяц арэнда памяшканьняў, 2 мільёны 370 тысяч — камунальныя паслугі, 5 мільёнаў 522 тысяч — падаткі і 4 мільёны 300 тысяч рублёў — заробкі 17 супрацоўнікаў. А фінансуюць арганізацыю польскі Сэнат (верхняя палата парлямэнту), таварыства “Вспульнота польска” і Фонд дапамогі палякаў на Ўсходзе.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram