Главная » BY, Гродненская, Политика

Зь нядзелі ўлады перанесьлі дыктоўку на Дзень волі

22 марта 2009 Комментариев нет

Такім чынам Мастоўскі райвыканкам, мабыць, вырашыў затрымаць дома актывістаў, якія маглі паехаць у Менск на палітычную акцыю апазыцыі.

Афіцыйны адказ на дазвол правесьці агульнанацыянальную дыктоўку атрымаў жыхар Мастоў Алесь Зарэмбюк – сябра рады Руху «За свабоду». Улады зрабілі некаторыя зьмены, праявіўшы ўласную ініцыятыву, кажа ён. У прыватнасьці, дыктоўка прызначана на 25 сакавіка на 14 гадзінаў, хаця арганізатары прасілі дазволу на 22-га. Вэртыкальнікі прапануюць таксама іншы тэкст – «Старую казку Палесься», напісаную Юрыем Лабынцавым. Што ж, гэта ня Янка Купала, але кампрамісы ў жыцьці патрэбныя, мяркуе Алесь Зарэмбюк.

Райвыканкам прызначыў таксама іншае памяшканьне. Заяўнікі прасілі чытальную залю ў раённай бібліятэцы або школьную клясу, аднак улады выдзелілі памяшканьне ў раённым цэнтры выхаваўчай работы. Гэта нічым ня горшы варыянт, лічаць арганізатары. Хаця яны разумеюць, што згода ўладаў, магчыма, прадыктаваная жаданьнем, каб актыўная мастоўская моладзь лепей прыйшла на дыктоўку, чымсьці паехала на акцыю з нагоды Дня волі, што мае адбыцца ў сталіцы.

Трэба зазначыць, што летась мастоўскія актывісты праводзілі беларускую дыктоўку пад адкрытым небам – на беразе Нёману.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram