Главная » BY, Брестская, Происшествия

У Брэсце ўдзельнік аматарскага забегу ўжыў допінг

24 марта 2009 Комментариев нет

Тое засведчыў сам спартовец – вядомы апазыцыянер. А здарылася ўсё падчас ХХІ прабега памяці загінулых у Афганістане брэстаўчанаў.

Уладзімір Малей з Маларыты стартаваў на 10 кіламетраў у бел-чырвона-белай форме з гербам і надпісам «Пагоня», а фінішаваў з вялікім бел-чырвона-белым сцягам.

Спадар Малей сказаў, што калі пасля дзевяці кіламетраў атрымаў у рукі «бел-чы-бел», дык сілы быццам падвоіліся.

Цяпер трэнеры Малея абмяркоўваюць, ці не даць яму наступным разам двайны «допінг», каб сілы ўчацьвярыліся.

Браў удзел у Брэсцкім забегу і стаер з Жодзіна Андрэй Караленка (75 гадоў).

– Гэты марафон у Брэсце я заўжды бягу ў чорнай форме, а бел-чырвона-белая карта Беларусі на грудзях мае чорную стужку, – сказаў спадар Караленка. – Афганская вайна гэта чорная старонка ў гісторыі нашай краіны, і слава Богу, што беларусам не трэба ехаць ваяваць кудысь за мяжу.

У Афганістане загінула 19 жыхароў Брэста.

karalenka-zabeg-brest

karalenka-zabeg-brest1

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...