Главная » BY, Могилев, Экономика

Заробкі ў лютым беларусаў не парадавалі яшчэ больш

26 марта 2009 Комментариев нет

Белстат падлічыў зарплату за мінулы месяц. У сярэднім па краіне налічана 906 000 рублёў, гэта на паўтара працэнта ці на 14 000 менш, чым у студзені.

Рэальны ж заробак зменшыўся на 2,7 працэнта.

Падзенне больш выразнае, калі параўноўваць лічбы ў доларавым эквіваленце: у снежні сярэдні заробак па краіне складаў 450, у студзені – 330, у лютым – 320 умоўных адзінак.

Найбольш атрымлівалі ў чорнай металургіі –1 919 000 рублёў, у паліўнай галіне і авіяцыйным транспарце – прыкладна па 1 600 000. Меней за ўсіх мае малодшы мэдычны пэрсанал, то бок санітаркі – 427 000, і працаўнікі сельскагаспадарчай галіны – 574 000.

Андрэй Юркоў з Дрыбіна  працуе галоўным спэцыялістамадной з гаспадарак  Магілёўшчыны. Ягоны каментар пра заробкі вяскоўцаў:

– У прынцыпе, лічба рэальная. Але малюнак на сяле, калі браць па Беларусі, вельмі пярэсты. Ёсьць наагул такія калгасы занядбаныя, дзе атрымліваюць усяго тысяч 250-300. Ва ўсякім разе, у нашай вобласці палова такіх гаспадарак. А ёсьць, канечне, дзе маюць куды вышэй.

А што ў іншых рэгіёнах? Унітарнае сельгаспрадпрыемства «Вялікае Мажэйкава», што на Шчучыншчыне – тыповая сярэдняя гаспадарка. Даглядчыца Марыя Квач працуе на дзьвюх фэрмах, з напарніцай даглядае 250 кароў. Зарабіла за мінулы месяц 260 000. Гэтай суме не здзіўляецца, бо нават улетку, пад час вялікага малака, распісалася толькі за паўмільёна.

Міністэрства фінансаў зараз працуе над ўдакладненьнем бюджэту на 2009 год. Каб выканаць патрабаванне Аляксандра Лукашэнкі аб бездэфіцытным бюджэце, урад вымушаны прапанаваць скарачэнне заробкаў у бюджэтных арганізацыях. Нават называлася лічба ў 18 працэнтаў. Ці адважацца ўлады на такі крок. Вось меркаванне эканаміста Аляксандра Кавалёва:

– Мне падаецца, гэтага не адбудзецца. Па-першае, таму што ня вельмі высокі здабытак на фоне ўсяго бюджэта. Па-другое, гэта тыя сацыяльныя рэчы, якія ўлада ня будзе дапускаць, бо тады пагаршаецца матэрыяльны стан шмат каго з тых, на кім улада і трымаецца. Хутчэй за ўсё, зьніжэньне заробкаў будзе адбывацца паступова і мець расцягнутую, прыхаваную форму, а не адбывацца адным махам.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...