Главная » BY, Гродненская, Общество

Хрыстос пабыў у Горадні. Знясілены, ён спыняўся 12 разоў

4 апреля 2009 Комментариев нет

Крыжовы ход адбываецца звычайна ўнутры храма. Гэтым разам касцёльныя ўлады звярнуліся да гарадскіх, каб ім дазволілі правесці мерапрыемства на Савецкай плошчы.

Больш дакладна – на яе пешаходнай частцы. Праўда, міліцыі двойчы давялося ненадоўга прыпыняць рух машын, калі працэсія перасякала праездную частку вуліцы.

Гродзенцаў чакала незвычайнае відовішча: моладзь адной з гарадскіх парафій падрыхтавала тэатралізаваную частку — Хрыстос нёс на плячы крыж, ён спыняўся дванаццаць разоў, пра што гаворыцца ў біблейскіх тэкстах, людзі жыва рэагавалі на яго пакуты, спачувалі. Падзея прыцягнула сотні гродзенцаў, яны перажывалі за Хрыста.

Ад былога Бэрнардынскага касцёла шэсце дайшло да Фарнага, дзе два юнакі ў чорным адзенні сімвалічна паказалі, як быў распяты Хрыстос, яны трымалі яго рукі, прыклаўшы да крыжавіны. Вернікі маліліся ў гэты час. Апроч польскай мовы, гучала таксама беларуская. У шэсці прымаў удзел гродзенскі каталіцкі біскуп Аляксандр Кашкевіч.

У канцы Хрыста знялі з крыжа і паклалі на доле, пасля чаго адзін з ксяндзоў запрасіў вернікаў унутр касцёла, дзе да іх звярнуўся біскуп з падзякай, што ў крыжовым ходзе прыняло ўдзел мноства людзей.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram