Главная » BY, Гомельская, Общество

Прэзідэнт едзе ў Светлагорск: на “Хімвалакне” у цэхах прарубілі дзьверы і замуравалі туалет

6 апреля 2009 Арсень Даніловіч 58 views Комментариев нет

У горадзе апошнімі днямі бялілі бардзюры і дрэвы, ліквідоўвалі ямы на дарогах і вырашалі праблему непрыемных пахаў на прадпрыемстве “Хімвалакно”. 7 красавіка мясцовае начальства чакае тут кіраўніка краіны.

У горадзе паспешліва рамантавалі асноўныя дарогі, для чаго прывялі тэхніку нават з Гомеля. Аб якасці такога рамонту можна будзе меркаваць праз месяц-два, а пакуль ідылія “чысціні і парадку” закончваецца там, куды не дасягне позірк Лукашэнкі. Зялёныя масівы горада засмечаны, у некаторых дварах – горы смецця ля кантэйнераў.

Чакаецца, што беларускі кіраўнік наведае вытворчае аб’яднанне “Хімвалакно” і адно з сельгаспрадпрыемстваў. Як кажуць работнікі “Хімвалакна”, у сценах некаторых цэхоў прарубілі адмысловыя “праходы для Лукашэнкі”: каб яму не хадзіць звілістым шляхам. Начальства доўга ламала галаву над тым, што рабіць з туалетам, ад якога ў адным з цэхоў непрыемны пах. Нарэшцэ вырашылі на час прыезду Лукашэнкі туалет замураваць.

Аб адным з мінулых прыездаў Лукашэнкі ў Светлагорск успамінае Мікалай Паседзька, былы рэдактар тутэйшай газеты “Ранак-плюс”:

– У месцы, дзе адбывалася “размова прэзідэнта з народам”, прасунуўся да яго Уладзімір Кохна, тагачасны рэдактар мясцовай тэлевізіі “Ранак”, і аператар Вадзім Вежнавец з камерай. І кажуць: “Незалежнае тэлебачанне “Ранак”. Лукашэнка тут жа паварочваецца да А. Якабсона, старшыні аблвыканкама: “Гэта што яшчэ за незалежнае тэлебачанне ў цябе тут!?” Якабсон яму – не хвалюйцеся, маўляў, Аляксандр Рыгоравіч, гэта гарадская тэлестудыя, усё пад кантролем. Лукашэнка: “Так бы і сказалі, а то што яшчэ за незалежнае… ”

Упершыню паездку ў Светлагорск Лукашэнка рабіў, з’яўляючыся кандыдатам на першых прэзідэнцкіх выбарах. Распавядае адзін з тутэйшых жыхароў, які быў на той агітацыйнай сустрэчы:

– Пайшоў я туды пасля працы, а ў руках у мяне пакет быў. У фае падыходзіць маёр міліцыі, хапае за пакет і кажа: “З ім нельга!” Той маёр так і трымаў мой пакунак у руках, пакуль я там быў. Аляксандр Якабсон сядзеў у прэзідыуме, а Лукашэнка, выступаючы, называў яго “Сашам”. Так і казаў: “Вось, мы з Сашам… ” Як бы ў сябры набіваўся.

Другие статьи

Оставить комментарий

Добавьте свой комментарий или трэкбэк. Вы также можете подписаться на комментарии по RSS.