Главная » BY, Брестская, Экономика

Каўбаса з шакаладам замест кашы з маслам

7 апреля 2009 Комментариев нет

На паліцах крамаў Кобрына ды Брэста, а таксама на сталічным Камароўскім рынку з’явіўся незвычайны кандытарска-мясны дэлікатэс.

У тубачцы сыравэнджанай “Міланскай” цяпер акрамя мяса беларусы могуць знайсці … шакалад.

Для беларускай харчовай прамысловасці гэта прэм’ера. Хаця для свету ўжо колькі гадоў як перастала быць навіной. Пасля таго як немец Йорга Штароске прэзентаваў каўбасу з кавалачкамі шакаладу ды апельсінавай цэдры на чарговым Каўбасным чэмпіянаце ў Берліне.

Адважыўся на гастранамічны крэатыў Кобрынскі мясакамбінат – самае маладое з усіх мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў краіны. Тое і не дзіўна: пабудаваны ён быў па нямецкім праекце і вытворчасць наладжвалася па нямецкіх тэхналогіях. Ды і разлічваўся першапачаткова на выпуск выключна элітнай прадукцыі.

Наколькі своечасовым і дарэчным апынецца ў сённяшніх умовах кандытарска-мясны дэлікатэс пакажа час. А вось што натхніла галоўнага тэхнолага прадпрыемства на ідэю “ашакаладзіць” каўбасу, застанецца, мабыць, загадкай.

У выпадку з нямецкім вынаходнікам усё да банальнага проста: конкурс – неабходна нешта новае – не паспаў ноч – прыдумаў!

А ў беларусаў? Планавае увядзенне перанятага еўрапейскага досведу? Асабісты ўнёсак у барацьбу з нацыянальным псіхалагічным стрэсам? Падрыхтоўка да рэспубліканскіх Дажынак?..

Як бы там ні было, кожнаму, насамрэч, сваё: каму – каша з маслам, а каму – каўбаса з шакаладам… Але, калі браць у разлік дзяржаўны курс на “жэстачайшую эканомію”, і першае, і другое выглядае як недаравальная раскоша.

Толькі вось масла з кашы дастаюць усё часцей. А аддзяляць шакалад ад мяса наўрад ці хто стане: тэхналогія прыгатавання іншая…

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...