Главная » BY, Витебская, Общество

Моладзь аграгарадка ігнаруе дыскатэку

7 апреля 2009 Комментариев нет

Безумоўная перавага аддаецца  мясцоваму бару.  Ён у віцебскіх Пальмінцах стаў цэнтрам адпачынку. Хлопцам ды дзяўчатам танцаў не трэба — паўлітра давай!

У адным з першых населеных пунктаў, што набылі статус аграгарадка на Віцебшчыне – Пальмінцах – работнікі Дома культуры у мінулым месяцы пазбавіліся прэміі за тое, што моладзь… ігнаруе дыскатэкі.

Па словах дырэктаркі Ірыны Кананенкі, істотную канкурэнцыю танцам састаўляе бар, што месціцца побач.

Бліжэйшым часам супрацоўнікі Дома культуры збіраюцца правесці анкетаванне, каб высветліць, чаго ж насамрэч чакаюць жыхары аграгарадку ад культурніцкай установы.

А раптам – адкрыцця яшчэ аднаго бара?

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram