У барацьбе з сёньняшняй эклектыкай загінулі салдаты учорашняй вайны
Ля галоўнага магілёўскага парка, на подступах да Дняпра дэмантаваныя партрэты Герояў Савецкага Саюза, што паходзяць з вобласці.
Алея была закладзеная ў 1983 годзе ў гонар Вялікай Айчыннай вайны. На здымку можна пабачыць, як яна выглядала 01.10.2008.
Фота mycity.by
А вось як яна выглядае цяпер (Здымкі Юрася Вітальева, Еўрарадыё).
Прычыны такога рашэння гарадскіх уладаў высвятляюцца.
Магілёўцы кажуць, што старасавецкі выгляд пляцу канстраставаў з новаадноўленай “Ратушай”, такім чынам улады спрабуюць прыбраць эклектыку.