Медыя-кампанія “Беларусь Партызанская” выпусціла дакументальны фільм
Галоўны выдавец газеты “Партызанская” 7 красавіка прэзентаваў сваю першую кінастужку пад назвай “Права выбіраць”.
Прэзентацыя адбылася на офісе партыі БНФ і сабрала каля 50 чалавек, пераважна моладых людзей.
Як зазначыў галоўны ініцыятар праекту і рэжысёр фільму Алег Корбан, гэты фільм прысвечаны моладзеваму дэмакратычнаму руху. А дакладней – пяці буйнейшым моладзевым арганізацыям, што змагаюцца з дыктатурай і страхам у Беларусі.
У цэнтры ўвагі – маладыя людзі, якія ўжо зрабілі ў сваім жыцці выбар на карысць барацьбы за праўду, справядлівасць і законнасць у краіне.
Мэтай стужкі сталася задача данесці інфармацыю пра моладзевыя дэмакратычныя арганізацыі і іх лідэраў да беларускіх студэнтаў, навучэнцаў, нефармальнай моладзі.
Таму ўжо з 8 красавіка групы валанцёраў пачнуць раздачу дыскаў з фільмам ва універсітэтах, інтэрнатах. Да распаўсюду далучацца таксама кватэрныя прыватныя сеткі.
Оставить комментарий