Главная » BY, Гродненская, Происшествия

Сірыйцы збіраліся упрыгожыць гістарычны цэнтр Гродна шкляным домам

9 апреля 2009 Комментариев нет

Услед за Менскам сірыйцы дужа хацелі «падарыць» гістарычнаму цэнтру Горадні сяміпавярховы дом са шкла і бетону. Ён умомант разбураў старажытную архітэктурную аўру.

Пад забудову сумесная беларуска-сірыйская фірма «Кравіра» выбрала квартал паміж вуліцамі Савецкай, Дамініканскай, Кастрычніцкай і Вялікай Траецкай.

Інстытут «Гроднаграмадзянпраект» прапанаваў чатыры эскізы, адзін з іх адпавядаў пажаданням заказчыка. З сямі паверхаў першыя два былі стылізаваны пад гістарычны будынак. Асноўную ж частку фасадаў павінны былі зашкліць. Еўрарадыё пацікавілася ў архітэктараў, ці магчыма ўпісаць такое ў гістарычны квартал?

Прадстаўнік інстытуту «Гроднаграмадзянпраект»:

– Цяжка вельмі гаварыць з сірыйцамі. Як у Сірыі, захацелася пабудаваць са шкла і бетону хмарачос. Вось яны і папрасілі зрабіць такі варыянт. Хто дае грошы, той замаўляе музыку. Ну, чаго заказчык хацеў, вы самі разумееце: атрымаў участак – выцісні з яго максімум. Максімальна туды даць жылля, максімальную колькасць паверхаў, максімальна гандлёвыя плошчы. Аднак там месца не дазваляе гэта зрабіць.

Паводле нашага суразмоўцы, часам такія «непрахадныя» варыянты робяць проста для таго, каб супакоіць заказчыка, ведаючы наперад, што на іх усё адно не дадуць дабро.

Рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры зацвердзіла іншы варыянт. Як даведалася Еўрарадыё, будынак будзе стылізаваны пад гістарычны, але неаднароднай вышыні – ад трох да пяці паверхаў. Дзякуючы гэтаму ён спалучаецца з трохпавярховай старажытнай забудовай вакольных вуліц і пяціпавярховымі хрушчоўкамі.

Еўрарадыё даведалася ад прадстаўніка інстытуту «Гроднаграмадзянпраект» наступнае:

– Ніякага шкла, ніякага бетону там ніхто і не планаваў. Усё гэта вытрымана ў тых жа культурных матывах, якія акружаюць гэту нашу забудову. З разуменнем таго, што гэта месца знаходзіцца ў цэнтры горада. І там зусім іншы падыход, чым, скажам, у жылых мікрараёнах.

Пасля гэтага сірыйская фірма страціла цікавасць да праекту. Маўляў, фінансавы крызіс прымушае скараціць выдаткі. «Кравіра» вырашыла перакінуць сілы на іншы аб’ект – сяміпавярховы дом па-за межамі гістарычнага цэнтра.

На здымку блогера Dariuss: кампанія «Кравіра», якая кіруе бізнэс-цэнтрам «Саака», сабралася будаваць вось такія цацкі на вул. Цэткін у Мінску.

Еўрарадыё

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram