Главная » BY, Могилев, Общество

Крызіс выявіў татальную «інваліднасць» спонсараў. Не толькі дзяржаўных

9 апреля 2009 Комментариев нет

Пакуль умоўна заможныя паспяхова хаваюць свае грошыкі, інвалід з Бабруйска Тацяна Пукала на сваю мізэрную пэнсію фактычна ўтрымлівае клуб  «Міласэрнасць і здароўе».

У Бабруйску пражывае больш 200 тысяч чалавек. У кожнага – свая сям’я ды праца, кожны спяшаецца па сваіх справах-спраўках. Горад віхурыць. Жыве сваім жыццём. Імкнецца наперад. Бяжыць…

І жыве там жанчына, якая аднойчы зразумела, што… Ёй недастаткова сваіх спраў і праблем. Хочацца размаўляць з людзьмі. Дапамагаць ім. Камусьці – словам, камусьці – справай, камусьці – святам. Яна – майстар па стварэнні святаў для іншых!… Так атрымалася.

Клуб «Міласэрнасць і здароўе»

Дзевяць год таму бабруйчанка Тацяна Пукала сур’ёзна захварэла, атрымала другую групу інваліднасці, але вырашыла ў сваіх немачах-праблемах не замыкацца, а дапамагаць тым, каму ў жыцці прыходзіцца яшчэ цяжэй. Адна справа – прыйсці да пэўных рашэнняў, другая – канкрэтнае іх ажыццяўленне.

Так атрымалася, што мясцовыя грамадскія актывісты ў той час якраз стваралі своеасаблівы клуб па інтарэсах для інвалідаў – месца, дзе людзі з абмежаваннямі ў здароўі маглі б знаёміцца, ладзіць вечары ды сустрэчы, дапамагаць адно аднаму… Таццяна зацікавілася, далучылася, а з часам стала старшынёй клуба «Міласэрнасць і здароўе», што працуе ўжо чатыры гады.

Там дзесьці 80 чалавек, для якіх ладзяцца сустрэчы з цікавымі людзьмі, вечары і святы… Дзень інваліда, Новы год… Для чалавека, абмежаванага хваробай, колам сям’і і сценамі кватэры, любое выйсце ў свет – глыток свежага паветра, ведаў пра наваколле і… саміх сябе.

Поспехі

У жніўні 2008 года актывісты клуба (пры актыўнай дапамозе спонсараў) разам з Таццянай арганізавалі і правялі фестываль творчасці і спорту «Кропелькі дабрыні ў моры здароўя».

Свята праходзіла за горадам, на свежым паветры. Людзі з абмежаваннямі ў здароўі, моладзь і старэйшыя, мелі магчымасць пакатацца на конях, пагладзіць іх, прыняць удзел у гульнях і конкурсах, а таксама – знаёміцца ды знаходзіць новых сяброў.

Дзень-фестываль завяршыўся пасядзелкамі ля вогнішча, а праз нейкі час атрымаў дыплом ад Беларускага Чырвонага Крыжа як найлепш праведзеная і спланаваная моладзевая акцыя.

Новыя справы

На падыходзе – новы праект, звязаны на гэты раз ужо з працаўладкаваннем інвалідаў. Мясцовая падраздзяленне асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў атрымала грант ад Хрысціянскага дэмакратычнага фонда на яго правядзенне. Кіраўніком стала Тацяна.
Адначасова з гэтым жанчына ўпершыню за доўгі час атрымала аплочваемую працу ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Тацяна займаецца «вывучэннем» хатняй гаспадаркі з маладымі людзьмі, што маюць інтэлектуальна-фізічныя абмежаванні ў здароўі. Заняткі адбываюцца пяць дзён на тыдзень і дваццаць падапечных Таццяны Пукала пачынаюць адчуваць сябе больш упэўнена: дзеці становяцца дарослымі. Наколькі гэта магчыма.

Праблемы і перспектывы

Любые дабрачынныя ініцыятывы маюць найперш фінансавыя перашкоды…

Ёсць энтузіязм і альтруізм актывістаў, але апошнім часам у Бабруйску назіраецца татальная пасіўнасць спонсараў у выглядзе дзяржаўных або прыватных прадпрыемстваў.

Клуб «Міласэрнасць і здароўе» не мае сродкаў, каб ладзіць многія свае неардынарныя задумы.

Не мае сродкаў, каб дапамагчы некаторым людзям, што ў прамым сэнсе слова жывуць на хлебе і вадзе (рэаліі 21 стагоддзя!)…

Не мае сродкаў на пяцідзённы летнік для моладзі з псіхафізічнымі асаблівасцямі…

Для ўсіх гэтых рэчаў недастаткова пенсіі па інваліднасці летуценніцы-актывісткі Таццяны Пукала.

Мары – ёсць. Мары павінны збавацца час ад часу.

Павінны?

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...