Главная » BY, Минск, Политика

У Маскве абмяркоўвалі праблему экзархальнай замены ў Менску?

10 апреля 2009 editor 12 views Комментариев нет

Галоўны праваслаўны атэіст Беларусі сустрэўся з Патрыярхам Маскоўскім. Людзі гадаюць: пра што ішла гаворка?

Што за такія “праблемныя пытанні ва ўзаемаадносінах Беларусі і Расеі” абмеркавалі высокія бакі? Прэса назвала гэтую сустрэчу нават загадкавай.

Магу біцца аб заклад, што гаворка ішла пра будучую замену экзарху Філарэту, а дакдадней кажучы – аб працэдуры гэтай замены, калі ў тым з’явіцца патрэба.

Экзарха, наколькі памятаю, ставіць маскоўскі Сінод па прапанове Патрыярха, а вось ва Ўкраіне, дзе Царква аўтаномная, ПРАДСТАЯЛЬНІКА ЦАРКВЫ таксама ставіць маскоўскі Сінод, але з кандыдатаў, якіх вылучае Сабор Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату (чытайце Статут РПЦ на сайце mospat.ru).

Экзарха ў Беларусь можна прыслаць і з Курылаў, а прадстаяльніка аўтаномнай Царквы мусіш выбіраць з мясцовых (тутэйшых) біскупаў.

На нядаўнім Памесным Саборы РПЦ была магчымасць падняць пытанне пра аўтаномію Царквы ў Беларусі, але нашы ўладыкі прамаўчалі. Мусіць, Лукашэнка і Філарэт вырашылі не ўскладняць сітуацыю, падыграць Кірылу, каб потым працягнуць аўтаномны статус гэтае Царквы калі не праз дзверы, ды праз акно (калі не дэ-юрэ, дык дэ-факта).

Не выключана, што за саступкі з боку Лукашэнкі Патрыярх пахадайнічае перад гаспадарамі аб танным газе для вялікага сябра РПЦ.

А наогул, гэта нешта новае: Святая Русь, якая ўключае Беларусь, Расею і Ўкраіну.

Раней пад Святой Руссю разумелі Масковію. Беларусь жа (як і Ўкраіна) была (з пункту гледжання праваслаўнай Масковіі) спракуджана рыма-каталіцызмам і – што яшчэ страшней – уніяцтвам (грэка-каталіцызмам).

Здаецца, сённяшнія масквічы ў сваіх гістарычных і тэарэтычных пошуках пераплюнулі сумнавядомага Уварава. Зрэшты, да тэмы “Імперскі сверб агента Міхайлава” я яшчэ вярнуся.

Анатоль Сідарэвіч

Другие статьи

Оставить комментарий

Добавьте свой комментарий или трэкбэк. Вы также можете подписаться на комментарии по RSS.