Главная » BY, Брестская, Происшествия

Брэсцкі абласны суд не абараніў беларуса ад Расійскай мытні

13 апреля 2009 Комментариев нет

Драгічынец Вячаслаў Саўчук два гады таму меў каля Гатчыны цяжкую аварыю. У выніку яе загінуў брат, аўтамабіль ператварыўся ў металалом і быў утылізаваны. Цяпер расейцы ад яго патрабуюць яшчэ 3,5 тысячы еўра.

Чаму патрабуюць і чаму патрабаванне пустое

Себежская мытня, праз якую спадар Саўчук у сакавіку 2007 года заехаў на сваёй 22-гадовай Аўдзі-80 у Расію, патрабуе сплаты пошліны за невывезенае своечасова з мытнай тэрыторыі Расіі аўто і пеню за пратэрміноўку выплаты.

Драгічынскі раённы суд летась узяў пад увагу даведку аб тым, што ў металалом было здадзена 800 кг бляхі, фатаграфіі аварыйнага аўто, і адмовіў расейцам у іску. А вось Брэсцкі абласны суд пад старшыньствам Алены Хоцька скасаваў гэты вырак як няпраўны.

Вячаслаў Саўчук так пракаментаваў гэтае рашэньне:

– Ужо і не ведаю, што тут гаварыць і рабіць. Грузавік тады мне ўехаў у зад, “Газон”, дык і выкінула на сустрэчную паласу. А там у правы бок удар, калясо правае дык вырвала. Брат на месцы загінуў.

– А Вы ў мытню прадастаўлялі даведкі, фота?

– Ну канешне. І пратакол аб ДТЗ, і фатаграфіі аварыі, і даведку з суду…

У судзе спадар Саўчук расказаў, што на Себежскую мытню звяртаўся тры разы. Калі вывозіў брата на пахаванне, калі ехаў назад на работу. “Забірай сваё аўто хоць на сваім гарбу, гэта не нашыя праблемы”. З трэцяга разу адправілі ў Пецербург на другую мытню. Адмовіліся “ехаць за 400 кіламетраў” прысутнічаць пры ўтылізацыі. А ў Пецербургу паслалі назад у Себеж.

Суддзя Алена Хоцька

Суддзя Хоцька не прыняла да ўвагі сітуацыю, запатрабавала ад драгічынца згоды на экспертызу. Той спытаў, колькі каштуе. “Каля двухсот тысяч”, – быў адказ. “У мяне такіх грошай няма”. Ды і колькі можна экспертызы праводзіць, дарожная паліцыя зафіксавала аварыю. Не пойдзе, такі адказ Алены Хоцька, трэба адмысловая экспертыза.

У выніку суддзя Хоцька літаральна надыктавала адказчыку адмову ад экспертызы. Калегія вярнула справу на новы разгляд.

Каментары і спадарожнае

Юрыст, імя якога захоўваецца неназваным, патлумачыў:

– Па-першае, незразумела, чаму ў Брэсцкім абласным судзе дабіліся менавіта чыстай адмовы ад экспертызы без тлумачэння прычынаў. Бо ж у чалавека проста няма грошай. А так, відаць, ён і не супраць быў.

Па-другое, абставіны аварыі (хуткасць наезду грузавіка на аўтамабіль драгічынца была 60 км\гадз., аўтамабіль на сустрэчнай таксама амаль не тармазіў, у аўтамабілі беларуса загінуў чалавек, аўто было зусім старое) гаворыць пра фактычную немагчымасць прадажы гэтага аўтамабіля ў Расіі і таго, што нібыта “Саўчук нажыўся на мытнай прасторы Расіі і прынёс шкоду інтарэсам Расійскай дзяржавы”, як гаворыцца ў іску Себежскай мытні.

Асобна варта зацеміць: хутчэй за ўсё Вячаслаў Саўчук і ў аварыі не быў вінаваты. Проста ў глыбокай дэпрэсіі з-за гібелі брата не стаў адбівацца. Мяркуйце самі: стаяў на левым павароце, і гэта яго выбілі на сустрэчную. Пасля аварыі, расказаў, драгічынец, праз дзень перапісалі пратакол здарэння. Замеры зрабілі не ад апошняга кіламетровага слупа, а ад наступнага, які быў вынесены з-пад моста насустрач развязцы. Такім чынам “скралі” 120 метраў тармазнога шляху.

– Мне проста кінулі правы і тэхпаспарт і сказалі, каб больш сюды не прыязджаў, – сказаў Вячаслаў. – А я і не паеду больш нігды. Бо там “беспредел”. Як прысутнічаць пры утылізацыі маёй “Аўдзі”, дык ім за 400 кіламетраў было задалёка ехаць, а тут і за тысячу за мяжой дастаюць.

Версія вымагання “адкатунайхутчэй няслушная. Відаць, блытаніна нейкая. Але мне гэта ўжо паверх даху. Няхай хоць у турму садзяць. Узяць у мяне няма чаго.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram