Главная » BY, Актуально, Витебская, Общество

Пад патранажам міліцыі 150 алькаголікаў добраахвотна пайшлі на кадзіраваньне? У «добраахвотнасьць» вераць далёка ня ўсе.

15 апреля 2009 Комментариев нет

Бясплатнай кадзіроўкай займаўся псыхатэрапэўт спадар Сайкоў. Хоць звычайна ён бярэ за тую працэдуру ад кожнага пацыента па 200 тысяч рублёў.

Па дамове зь міліцыяй адмысловыя сеансы прайшлі ў райцэнтры Паставы і ў пасёлку Ноўка пад Віцебскам, куды міліцыянты даставілі п’яніц яшчэ з чатырох бліжэйшых раёнаў.

Іншыя калегі спадара Сайкова ад удзелу ў міліцэйскай акцыі дружна адмовіліся. Чаму? Шкада страты патэнцыйнага заробку ці нечага іншага?

Бясплатнае кадзіраваньне ад злоўжываньне алькаголем – гэта чарговая акцыя віцебскіх міліцыянтаў. Далучыцца да яе супрацоўнікі запрасілі некалькі дактароў-псыхатэрапеўтаў, якія займаюцца лячэньнем ад алькагалізму. Доктар Дзьмітрый Сайкоў (ён практыкуе кадзіраваньне як сродак барацьбы з паленьнем, алькагалізмам і залішняй вагой ужо больш за 15 год) стаў адзіным, хто адгукнуўся на гэты заклік.

Звычайна за прыём у доктара Сайкова даводзіцца плаціць: лекцыя, прагляд адмысловага відэафільма і ўласна сеанс кадзіраваньня каштуюць 200 тысяч рублёў. Аднак алькаголікі Віцебшчыны сталіся выключэньнем – адзінай умовай было толькі добраахвотнае жаданьне пазбавіцца ад заганнай залежнасьці.

У размове з журналістамі Дзьмітрый Сайкоў зазначыў, што добра разумее сытуацыю ў сем’ях, дзе жывуць п’яніцы: там часам няма грошай нават на ежу, ня тое што на аплату ягоных паслуг.

Між тым бальшыня пацыентаў, якіх сабралі ў Пастаўскім доме культуры і ў доме культуры пасёлка Ноўка, – мужчыны і жанчыны працаздольнага ўзросту, якія яшчэ маюць жыцьцёвыя пэрспэктывы. Таму правядзеньне дабрачыннага кадзіраваньня мэдык лічыць сваім грамадзкім абавязкам. Але гвалтам людзей заганяць на сеансы ён ня хоча. І калі пасьля лекцыі ды прагляду відэафільму нехта ўсё ж не адчуе пакуль устойлівага жаданьня спыніць сябе і разьвітацца з алькаголем, то кадзіраваць яго супраць волі ня мае сэнсу.

Раней псыхатэрапэўт таксама часам пагаджаўся кадзіраваць ад адлькагольнай залежнасьці бясплатна – у выключных выпадках на просьбу сваякоў хворага. Аднак у такіх буйных маштабах дабрачыннасьцю ён пакуль не займаўся.

Супрацоўнікі міліцыі чакаюць станоўчых вынікаў пасьля гэтай акцыі, у тым ліку і паляпшэньня крымінагеннай абстаноўкі – сёньня, паводле статыстыкі, у стане алькогольнага ап’яненьня зьдзяйсьняецца кожнае трэцяе злачынства на Віцебшчыне.

Аднак дамагчыся таго, каб чалавек страціў прагу да алькаголю, мала – неабходна, каб ён мог уладкавацца на працу, каб у яго быў добры заробак, каб ён меў дзе жыць – адным словам, каб у яго былі падставы спадзявацца на лепшае, а не «заліваць бяду» гарэлкай ці віном.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram