Главная » BY, Актуально, Гродненская

Гарадзенскія ўлады крышуюць замежных гаспадароў гандлёвага цэнтра «Карона»?

17 апреля 2009 Комментариев нет

Прадпрымальнікі паскардзіліся старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Зянону Ломацю на тое, што там занадта вялікая арэндная плата і што вертыкаль абараняе замежнага гаспадара, які арандуе плошчы ў дзяржаўнага прадпрыемства «Гронітэкс».

Спадар Ломаць адрэагаваў рэзка: маўляю, даўно чуў, што гарадзенскія ўлады спецыфічна ставяцца да  “Кароны».

Сапраўды, няўжо чыноўнікі такія непісьменныя былі і не разумелі, што загаспадаранне былой нітачнай фабрыкі павінна каштаваць зусім не 1,7 мільёна долараў, а 5,3 мільёна?

Цяпер у Горадні горача абмяркоўваюць крымінальную справу, што заведзена адносна самага буйнога гандлёвага цэнтра.

Нядаўна адна мясцовая газета наважылася падтрымаць «бунтароў», дык чыноўнікі былі проста абураныя гэтым! Адзін з іх са старонак афіцыйнага выдання у адказ заявіў, што падвышаную да 25 еўра за квадратны метр арэндную плату на «Кароне» знізілі да 22 еўра. А каму, маўляў, дорага, хай змяншаюць свае шапікіа!

Але вернемся да крымінальнай справы, распачатай гаспадарчым судом з падачы дзяржкантролю.

Зянон Ломаць, у прыватнасці, сказаў: «Мы прад’явілі іск да кіраўніцтва «Кароны» за субарэнду. Яны плацілі капейкі «Гронітэксу», а нажыліся на буйную суму. Але здзіўляе, што ёсць дзяржаўныя службоўцы, якія абараняюць не дзяржаву, а прыватніка. У нас узнікае пытанне: «А ці не плаціла «Карона» дзяржслужачым у канвертах? »

Кіраўнік дзяржкантролю сказаў: не выключана, што гаспадар можа змяніцца і што яго ведамства настроена «на поўнае вяртанне грошай уладальнікамі «Кароны», якія незаконна атрыманы гэтай структурай».

Афіцыйная газета, са старонак якой чыноўнікі абараняюць «Карону» і ганяць прадпрымальнікаў, пасля гэтага змясціла выступ гендырэктара апошняй сп.Нісанава. Ён шматзначна нагадаў: дамова на арэнду заключана ажно на сорак гадоў.

Спадар Нісанаў раскрыў таксама кухню здзелкі: замежнікі папросту спакусілі ўлады абяцаннем, нібыта ўкладуць 1,7 мільёна долараў, а потым высветлілася, што грошай не хопіць і гаспадары «Кароны» спакойна атрымалі ў «Беларусбанку» крэдыт. Сума перавышала іхні ўклад больш чым ўдвая – . 3,6 мільёна долараў. Такім чынам, прамыя замежныя інвестыцыі склалі менш за адну трэць грошай, якія пайшлі на пераабсталяванне заводскіх цэхаў у гандлёвы цэнтр.

Само сабой паўстае пытанне: няўжо чыноўнікі такія непісьменныя былі і не разумелі, што загаспадаранне былой нітачнай фабрыкі павінна каштаваць зусім не 1,7 мільёна долараў, а 5,3 мільёна? Розніца відавочна занадта вялікая!

Можна сказаць, што цяпер цалкам пацвердзіліся звесткі, якімі карысталіся прадпрымальніцкія прафсаюзы ў 2003 годзе, калі «Карона» адкрылася. Людзі тады абураліся, што такі вялізны па тым часе крэдыт улады арганізавалі не беларускаму бізнэсу, які павінен найперш падтрымліваць «Беларусбанк», а замежнаму, а той адразу зрабіў на той момант завоблачна высокую арэндную плату. Сёлета яна ўзнята да 25 еўра, што непрыемна здзівіла нават мясцовыя ўлады – пад іх ціскам плана панізілася, праўда ненашмат.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram