Главная » BY, Гродненская, Экономика

У Гродне аб’явілі вайну рэстаранам

21 апреля 2009 Комментариев нет

Для турыстаў, як вядома, патрэбны начлег, туалет і дзе пад’есці. Туалетаў цяпер для іх цэлых два, але з гатэлямі праблема: сёння гэта суцэльныя «даўгабуды», а нешматлікія рэстарацыі ў цэнтры працягваюць закрывацца.

Гістарычны цэнтр – месца, дзякуючы якому ўлады вельмі спадзяюцца прыцягнуць у горад над Нёманам замежных турыстаў з грашыма ў кішэні. Дзеля гэтага тратуары выкладаюць гранітам, падфарбоўваюць сцены дамоў, шыфер і чамусьці нават сапраўдную дахоўку мяняюць на дзяшовую металачарапіцу, якая здаецца начальствам прыгажэйшай. Ну а паралельна ціснуць тых, хто займаецца харчовым абслугоўваннем і гродзенцаў, і іх гасцей.

Так, уладам зараз заманулася закрыць кавярню «Кронан» у самай гістарычнай забудове, аформленую ў старадаўнім гродзенскім стылі. Яна чымсьці ім не падабаецца, і арэнду гаспадыні працягнуць не жадаюць. Раней закрыўся рэстаран «Вена» каля Старога моста цераз Нёман. А вось у кавярні «Легенда», між іншым, са старажытным гербам горада на фасадзе, зрабілі рамонт, аднак зараз прадаваць там будуць чаравікі, як стала вядома толькі што, – ніякіх эскалопаў больш не будзе.

За апошні час толькі прыватная рэстарацыя «Стары лямус» у старым цэнтры стала станоўчым прыкладам дбання пра страўнікі гродзенцаў. Але ж турыстам яна «не пагражае»: трапіць туды амаль немагчыма ні ў выхадныя дні, ні ў абед — у звычайныя. У выхадныя — суцэльныя вяселлі, у будні — клеркі і чыноўнікі абедаюць.

За сто метраў ад аблвыканама стаіць былы гатэль і рэстаран «Беласток», які перавысіў усе гарадзенскія рэкорды, – ён закрыты 21 год!

За дзвесце метраў ад аблвыканама другі, калісьці вельмі папулярны рэстаран у двухпавярховым доме ў стыле мадэрн. У ім таксама даўным-даўно нічога не гатуюць. Напачатку 2000-х гадоў менскі «Макдональдс» гатовы быў размясціць там сваю установу хуткага харчавання, але ўлады не схацелі. Атрымалася класічная сітуацыя сабакі на сене.
Закрытыя рэстарацыі навокал гмаха абласной улады, безумоўна, характарызуюць саму ўладу.

Гэта, напэўна, урэшце зразумеў старшыня  аблвыканкама Уладзімір Саўчанка і даў каманду разабрацца з гаспадарамі, чаму яны нічога не робяць, каб пачаць рамонт і рэстаўрацыю ды адкрыць доступ для людзей, якія ня супраць паабедаць? Але з гаспадарамі не ўсё ясна, як аказалася. Так, што датычыць закрытага 21 год «Беластока», у архітэктурных колах пагалоска – яго гаспадаром стаў нібыта нейкі немалы расейскі чыноўнік.

Ці трэба казаць, што пра гэта таксама не пісала мясцовая прэса і гродзенцы нічога не ведаюць пра будучы лёс гатэля і рэстарана…

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram