Главная » BY, Брестская, Культура

Брэсцкіх выпускнікоў арыентуюць у рабочыя

23 апреля 2009 Комментариев нет

Сёлета ў сувязі са скасаваннем 12-годкі заканчваюць школы на тысячу чалавек больш. Акурат на столькі павялічылі план прыёму ў тэхнікумы і ПТВ вобласці.

Як паведамілі ў аддзеле сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, ім даведзена лічба прыёму на 2009 год. Папярэдні план прыёму быў скарэктаваны на больш за тысячу месцаў і склаў 8 630 месцаў. Летась у сярэднія спецыяльныя, прафесійна-тэхнічныя вучэльні, каледжы і «ліцэі» (ёсць і такія) прыняли 7 600 абітурыентаў.

Як вядома, Міністэрства адукацыі не павысіла колькасць месцаў у вышэйшых навучальных установах (за выключэннем медыцынскіх ВНУ).

На сёння ў Брэсцкай вобласці 16 945 вучняў сярэдніх школ, якія праз месяц закончаць школу. У параўнанні з 2008 годам (15 694) гэта больш акурат на тую лічбу, на якую накінулі прыём у прафесійныя вучэльні. Свайго медунівера тут няма. Гэта змяншае шанцы на ад’езд маладога чалавека на вучобу: пракарміць студэнта «дыстанцыйна» бацькам цяжка.

Нялішне тут паўтарыць, што сказалі ў аддзеле сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі аблвыканкама: у сувязі з масавым прыездам з Расіі будаўнікоў шанцы на працаўладкаванне тых, хто сёлета паступіць у прафтэхвучэльні і каледжы будаўнічага профілю, будуць шмат горшыя, чым раней.

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...