У прадуктах знайшлі антыбіётыкі, а вытворца на абласной Дошцы гонару
З 27 красавіка ў Расію забаронена ўвозіць прадукцыю шасці вядомых прадпрыемстваў Беларусі. Аб гэтым паведаміла Федэральная служба па ветэрынарнаму і фітасанітарнаму нагляду «Россельгаснагляд».
Асабліва «адзначылася» Гомельская вобласць.
У паведамленні «Россельгаснагляду» падкрэсліваецца, што пры маніторынгавых даследаваннях на бяспеку ў сыры сычужным цвёрдым Бярэзінскага сыраробнага заводу і ў сыры Слуцкага сыраробнага камбінату выяўлены тэтрацыклін, у свініне замарожанай Брэсцкага мясакамбінату – доксіцыклін, у малацэ сухім абястлушчаным Слуцкага сыраробнага камбінату – тэтрацыклін і оксітэтрацыклін.
У малацэ сухім абястлушчаным адразу двух прадпрыемстваў Гомельшчыны – Калінкавіцкага і Светлагорскага малочных заводаў – выяўлены тэтрацыклін. Гэты ж антыбіётык знойдзены і ў сухім малацэ Мсціслаўскага масларобна-сыраробнага заводу.
«Россельгаснагляд» не ўпершыню знаходзіць забароненыя рэчывы ў беларускіх харчах. Прадстаўнікі ўладаў на гэты конт выказваюцца ў тым сэнсе, што расіяне, маўляў, не хочуць пускаць нашу прадукцыю на іх рынкі. А прыватнае прадпрыемства «Светлагорскі малочны завод» Гомельскі аблвыканкам нават двойчы занёс на абласную Дошку гонару.
Схапілі за руку атрутнікаў
Если такое идёт на экспорт, то можно представить, что в наши магазины поступает.
Реклама от RedTram
Подписка
Метки
Нас считают
Свежие записи
Рубрики
Страницы
Архив