Главная » RU, Витебская, Культура

Хлопец-калясачнік з Лёзна стварыў ужо другі свой сайт

5 мая 2009 Дар'я Ліс 26 views Комментариев нет

Віктар Міхальчанкаў

Віктар Міхальчанкаў

Віктар Міхальчанкаў нарадзіўся і вырас у гарадскім пасёлку на ўсходзе Віцебшчыны, аднак ён трымае сувязь ня толькі з усёй Беларуссю.

З дзяцінства Віктар не можа хадзіць і карыстаецца для перамяшчэння электракаляскай. Зразумела, Інтэрнэт стаў для яго акном у свет і крыніцай самай рознай інфармацыі (як і для многіх сучасных людзей, што не ўяўляюць свайго жыцця без электроннай пошты, блогаў і г. д.). Хлопец не стаў абмяжоўвацца выключна атрыманнем інфармацыі і вырашыў распавесці свету пра сваю родную зямлю – край прыгожы і своеасаблівы.

Вядома, што ў Лёзна правёў дзяцінства і юнацтва Марк Шагал, адлюстраваўшы свае ўспаміны ў карціне “Дом у мясэчку Лёзна”.

На сённяшні дзень сайт liozno.info – візітная картка Лёзненшчыны, асноўная крыніца інфармацыі пра рэгіён, яго гісторыю і сучаснасць. Сюды завітваюць лёзненцы і землякі з-за мяжы (Аўстралія, ЗША, Ізраіль, Чэхія).

Таксама Віктар пры ўдзеле ваенкамата і пры дапамозе кнігі “Памяць” дапамог высветліць дакладнае месца пахавання 35 загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны іх родным.

Новы праект Віктара – сайт “Электракалясачнікі Беларусі” (nnd.do.am) мае на мэце аб’яднаць калясачнікаў нашай краіны, інфармаваць людзей пра іх правы, цікавыя навуковыя распрацоўкі ў галіне медыцыне, тэхнікі. Стваральнік сайта спадзяецца, што тут людзі будуць знаёміцца і абменьвацца карысным вопытам жыцця і змагання з хваробай.

Інваліднасць насамрэч – не медыцынская праблема. Гэта – праблема няроўных магчымасцей! Словы амерыканскага адваката па правах інвалідаў Нормана Кюнка сустракаеш на сайце Віктара Міхальчыка – і з імі складана не пагадзіцца!

Читайте также

Оставить комментарий

Добавьте свой комментарий или трэкбэк. Вы также можете подписаться на комментарии по RSS.