Жыхары Слуцка шкадуюць Колю, які расце без маці з адзінокім бацькам
З выпадкова пачутых размоў звычайных людзей вынікае, што людзі шкадуюць гэтае дзіця. Матываў для шкадавання хапае, і, падаецца, яны маюць трывалы грунт.
Прывяду толькі некаторыя: па-першае, сімпатычны малалетні хлопчык расце без маці з адзінокім бацькам, які цягае яго з сабой на работу.
Па-другое, дзіцяці для нармальнага псіхічнага развіцця патрэбны адпавядаючае дзіцячае асяроддзе, дзіцячыя гульні, а не генералы з міністрамі.
Больш адукаваныя людзі гавораць і пра тое, што з хлопчыка можа вырасці беларускі Нярон. Напомню, што выхаваннем рымскага імператара Нярона займаўся знакаміты філосаф Сянека, які з горыччу ўспамінаў перад гібеллю пра атмасферу ліслівасціі і нізкапаклонства, якая акружала ў дзяцінстве будучага імператара і якая ператварыла яго ў монстра. Хацелася б, каб беларускія генералы і палкоўнікі, якія выцягваюцца ў струнку перад Колем, пра гэта помнілі.
Юрыдычна граматныя людзі лічаць, што бацька, такім чынам, не выконвае сваіх выхаваўчых функцый належным чынам і таксама падпадае пад дзеянне вядомага дэкрэта № 18 “О дополнительных мерах по государственной защите детей в неблагополучных семьях”.
Нагадаю сутнасць часткі першай пункта 1 Дэкрэта: “Дети подлежат государственной защите и помещению на государственное обеспечение в случае, если установлено, что родители (единственный родитель) ведут аморальный образ жизни, что оказывает вредное воздействие на детей, являются хроническими алкоголиками или наркоманами либо иным образом ненадлежаще выполняют свои обязанности по воспитанию и содержанию детей, в связи с чем они находятся в социально опасном положении”.
Оставить комментарий