Главная » BY, Брестская, Общество

Дзядуля, які адмяцеліў клюкай мэра Высокага, пайшоў на папраўку

21 мая 2009 Один комментарий

Суд вызначыў яму лячэнне ў стацыянары псіхічнай лякарні. Цяпер медыкі аб’явілі амністыю: лячыцца можна таблеткамі амбулаторна.

Віктар Паўлавіч Касьянаў ва ўзросце 75 гадоў, інвалід 2 групы (кантузія на шахце), жыве ў Высока-Літоўску. Любіць парадак. А суседка пачала клеціць на двары прыбудоўкі то пад коз, то пад авец.

Віктар Касьянаў:

– Развяла яна там бардак. А калі Лукашэнка па тэлевізары выступіў і сказаў зносіць сараі, каторыя пры Гарбачове і Ельцыне паналяпілі, вось тады я і ўзяўся за работу. Мяне пытаюць: што, табе не падабаецца, што ў яе сараі! Кажу: так, не падабаецца. Хай возьме новую зямлю і там будуе новы. А тут – належыць мець адзін – значыць, адзін.

Гады з два Віктар Касьянаў дабіваўся парадку. Летась увосень ягонае цярпенне лопнула. На старшыні Высокаўскага гарвыканкама Леанідзе Біруку Віктар Паўлавіч паквітаўся за ўсіх чыноўнікаў. Вось цытата з газеты “Брестский курьер”:

«Прыйшоў да мэра на прыём з кульбаю. Абмяняліся парай фраз. Тут дзед Касьянаў сыпануў чыноўніку ў вочы жменю пяску і ўжо невідушчага пачаў перыць кульбай. Калі той запнуўся і ўпаў на падлогу, дабавіў яшчэ. Агулам, паводле акта экспертызы на прадмет папраўкі здароўя, настукаў на 600 000 беларускіх рублёў. Суд пастанавіў спагнаць з дзядулі Касьянава гэтыя грошы, а самаго бітка абавязаў лячыцца ў псіхлякарні».

Цяпер трэба адно піць таблеткі. Але ўсё роўна баліць галава, кажа спадар Касьянаў. Мабыць таму, што парадак у двары так і не навялі.

Спытаў у Віктара Паўлавіча: а як народ успрыняў ягоны чын? Адказ быў: казалі, вось хоць адзін знайшоўся!

У асяродку брэсцкай апазіцыі абмяркоўвалася ідэя: а можа, папрасіць дзядулю пахадзіць на прыёмы да асабліва непрабіўных чыноўнікаў? У якасці праваабаронцы.

А што, хіба не гучыць: правы крайні абаронца палітычнага поля Віктар Касьянаў (на здымку з сайта brestspring.org)

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Один комментарий »

  • Витя Могилевский пишет:

    дед молодец! партизанкое прошлое дает о себе знать. сначала песком, а потом — лупи… супер.

Реклама от RedTram