Главная » BY, Гомельская, Культура

Крышнаіты прыйшлі ў Светлагорск. Сустрэлі іх без экзальтацыі

25 мая 2009 Комментариев нет

Нядаўна тутэйшыя маглі бычыць, як па вуліцах няспешна рухаецца група людзей у аранжавай вопратцы. Пад размераны гук барабана гучалі нязвыклыя спевы.

– Мы прадстаўляем старажытную монатэістычную рэлігію, верым у адзінага Бога – Крышну, – гаворыць адзін з удзельнікаў імпрэзы. – Крышнаіты ёсць ва многіх месцах Беларусі, у тым ліку і ў Светлагорску. Многія людзі жывуць, не задумваючыся ні аб чым, акрамя бягучых праблем. Мы сёння даем знак: трэба думаць і аб сябе, аб сваёй сутнасці, аб вечным.

Крышнаіты – з’ява ў Светлагорску экзатычная, але мясцовыя жыхары ставяцца да іх зусім спакойна: маўляў, рознае бачылі, няхай будзе і гэта.

Аднак брашуры пра крышнаізм бяруць неахвотна. Вядома, што праваслаўе і іншыя хрысціянскія канфесіі адмоўна ўспрымаюць нетрадыцыйныя рэлігіі ў Беларусі. Што думаюць наконт гэтага крышнаіты?

– Розныя ёсць праваслаўныя, – кажа ўдзельнік імпрэзы, – мы не шукаем канфліктаў ні з кім. Хто хоча – той цікавіцца, з ім гаворым, даем літаратуру.

Суразмоўца патлумачыў, што беларускі цэнтр Міжнароднага таварыства свядомасці Крышны знаходзіцца ў Мінску, па вуліцы Паўлава.

Крышнаізм, як лічаць даследчыкі, узнік у IV ст. да н. э. ў Індыі, і аб’ядноўвае шэраг рэлігійных традыцый індуізма. За столь доўгую гісторыю ў крышнаізме сфармавалася некалькі цячэнняў. Адно з меркаванняў, якое існуе ў навуцы, гаворыць аб блізкасці крышнаізма і хрысціянства і аб глыбіннай сувязі паміж імі.

krishnaity

Рассказать друзьям

Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Яндекс

Извините, комментирование закрыто.

Реклама от RedTram

Loading...